BMW Z8
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. родстар (2‑месн.) |
Даўжыня: | 4400 мм |
Шырыня: | 1830 мм |
Вышыня: | 1317 мм |
Колавая база: | 2505 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1618 мм |
Каляіна задняя: | 1646 мм |
Маса: | 1585 кг[1] |
Дызайнер: | Хенрык Фіскер |
BMW Z8 — двухмесны спартыўны аўтамабіль, выпускаўся нямецкім вытворцам аўтамабіляў BMW у 2000—2003 гадах. Завадскі індэкс мадэлі E52. Усяго была выпушчана 5703 штук[2].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Па думку некаторых калекцыянераў і прыхільнікаў баварскага аўтавытворцы, BMW 507 з’яўляецца адным з самых прыгожых аўтамабіляў у свеце. Праектуючы Z8, дызайнеры хацелі паказаць, як выглядала б мадэль 507, калі яна выпускалася б да сённяшніх дзён. Першы канцэпт Z07 быў прадстаўлены на аўтасалоне ў Токіа ў 1997 г., а ў 1998 паказаны ў Дэтройце. Праект быў сустрэты авацыямі і BMW вырашылі выпусціць абмежаваную серыю.
Стваральнік BMW 507 граф Альбрэхт Герц сказаў пра Z8:
Калі б я праектаваў 507 сёння, то ён быў бы падобны на Z8.
Кузаў
[правіць | правіць зыходнік]Як і на 507-й кузаў зрабілі цалкам алюмініевым. Аснова — прасторавая рама. Панэлі злучаныя заклёпкамі (каля 1000) і зваркай. Асноўнымі апорнымі элементамі з’яўляюцца цэнтральны тунэль, парогавыя брусы і пярэднія ланжэроны. Рама выканана ў выглядзе літары "Y", што перашкаджае скручванню і робіць кузаў больш жорсткім. Пры ўдары на хуткасці 40 км/г монакок заставаўся без пашкоджанняў.
Рухавік
[правіць | правіць зыходнік]Пытанне пра тое, які ставіць рухавік, не стаяла. На 507-й стаяла 3.2-літровая "васьмёрка", самая магутная на той час з матораў BMW. Натуральна на Z8 паставілі самы лепшы матор V8 S62 (такі ж стаяў на M5). Аб'ём 4941 см3, магутнасць 400 к. с. пры 6000 аб/хв. і круцільны момант у 500 Н·м пры 3 800 аб/хв.[3] Блок і галоўка рухавіка з алюмінія, па 4 клапана на цыліндр і, вядома ж, фірмовая сістэма Double VANOS, кіруючая фазамі адкрыцця і закрыцця клапанаў. Кожны цыліндр мае свой электронны дросель. Таксама аўтамабіль аснашчаны сістэмай змазкі з сухім картэрам.
Трансмісія
[правіць | правіць зыходнік]Як і належыць сапраўднаму спартыўнаму аўтамабілю, тут усталяваная 6-ступеньчатая механічная КПП фірмы Getrag. Такая ж усталёўвалася на M5, але з іншымі перадаткавымі лічбамі. Аднадыскавае счапленне, самарэгулюемае.
Хадавая частка
[правіць | правіць зыходнік]Падвеска ад іншых мадэляў, але дапрацаваная. Спераду — стойкі МакФерсан (як на M5) на двух алюмініевых рычагах, кожны з якіх злучаны з паваротным кулаком сваім шаравым шарнірам. Задняя — шматрычагавая ад 7-й серыі. Рэечнае рулявое кіраванне з пераменнай перадаткавай лічбай, забяспечанае гідраўзмацняльнікам. Рулявыя цягі з алюмінія. Тармазная сістэма — двухконтурная. На ўсіх колах вентыляваныя тармазныя дыскі.
У кіно
[правіць | правіць зыходнік]BMW Z8, з’яўляецца аўтамабілем Джэймса Бонда ў фільме "І цэлага свету мала".
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
← назад — Аўтамабілі BMW, 1990-я–цяперашні час
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1990-я | 2000-я | 2010-я | 2020-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | |||||||
Кампакт | 1er | E81/82/87/88 | F20/21 | F40 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F52 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
2er | F22/23 | G42 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F45/46 | U06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | E30 | E36 | E46 | E90/91/92/93 | F30/31/35 | G20 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
3 GT | F34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4er | F32/33/36 | G22 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | E34 | E39 | E60/E61 | F10/11/18 | G30 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 5 GT | F07 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
6er | E24 | E63/E64 | F06/12/13 | G32 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
7er | E32 | E38 | E65/E66 | F01/02/03/04 | G11/12 | G70 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 8er | E31 | G15 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | Z1 | Z3 | Z4 | G29 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спорткар | Z8 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4x4 | X1 | E84 | F48/F49 | U11/U12 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X2 | F39 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X3 | E83 | F25 | G01 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X4 | F26 | G02 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X5 | E53 | E70 | F15 | G05 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X6 | E71/E72 | F16 | G06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X7 | G07 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX3 | G08 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX | iX | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i | i3 | I01 | G28 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i4 | I4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i5 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i7 | G70 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i8 | I12 |