G30 — гэта сёмае пакаленне BMW «пятай» серыі, якое было прадстаўлена 13 лістапада2016[1] года і выпускаецца з лютага 2017 года. Гэтае пакаленне прыйшло на змену кузавам F10.
Аўтамабіль пабудаваны на платформе «35up» (CLAR) разам з BMW 7 серыі пакалення G11, таму новая мадэль дадала ў габарытах. Таксама яна падобная знешне на флагман кампаніі BMW. У лютым 2017 года была прадстаўлена версія ў кузаве універсал (унутраны індэкс G31).
На аўтасалоне ў Шанхаі ў красавіку 2017 года BMW выключна для кітайскага рынку прадставіла седан G38 з падоўжанай колавай базай. Ён мае колавую базу на 133 мм даўжэй базавай версіі і вырабляецца кампаніяй BMW Brilliance Automotive Ltd. у Шэньяне.
21 жніўня2017 года ў Кёльне быў прадстаўлены M5 (F90) на базе BMW G30. Яго публічная прэм’ера адбылася ў верасні 2017 года на міжнародным аўтасалоне ў Франкфурце-на-Майне, ён вырабляецца выключна як седан, пачынаючы з вясны 2018 годзе з цэнамі, пачынаючы з 117 900 еўра. Аўтамабіль камплектуецца V8 бітурбарухавіком 4,4л магутнасцю 600 к.с. і круцільным момантам 750 Нм ў дыяпазоне 1800-5600 аб/хв.