BMW F34 — кампактны прадстаўніцкі хэтчбэк вытворчасці кампаніі BMW. З’яўляўся варыянтам мадэлі 3-й серыі (F30) і прадаваўся як асобная мадэль Gran Turismo. Выпускаўся з чэрвеня 2013 года. У пачатку 2020 года абвешчана аб зняцці мадэлі з вытворчасці. Плануецца, што ў новым пакаленні 3-серыі пераемніка версіі Gran Turismo не будзе[1].
Аўтамабіль заснаваны на платформе V3 і з’яўляецца першым пакаленнем BMW-серыі, так званай Progressive Activity Coupe (PAC). Канцэпт быў прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне 2009 года як Concept 3 Series Gran Turismo (3 GT). V3 выглядала для кліентаў BMW як малая спартыўная версія 5 series GT.
F34 будуецца на колавай базе на 110 мм большай, чым у стандартнага ўніверсала 3-series, з дахам, вышэйшым на 79 мм, і на 17 мм больш шырокім кузавам[2].
BMW 3-series GT будавалася на шасі 3L, большай, чым стандартная шасі 3-series. Такім чынам, на GT павелічэнне кузава дазволіла атрымаць тры паўнавартасныя заднія сядзенні[3].
Нягледзячы на тое, што гэта другая версія хэтчбэка ва ўсёй 3-Series, F34 не з’яўляецца правапераемнікам старэйшага 3-Series Compact.