[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Ака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ака
руск. Ока
Характарыстыка
Даўжыня 1498,6 км
Басейн 245 000 км²
Расход вады 1 300 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Вышыня 226 м
 • Каардынаты 52°21′45″ пн. ш. 36°13′20″ у. д.HGЯO
Вусце Волга[1]
 • Вышыня 67 м
 • Каардынаты 56°19′58″ пн. ш. 43°59′04″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Волга → Каспійскае мора

Краіна
Код у ДВР 09010100112110000017555
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ака́ (руск.: Ока) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, самы вялікі правы прыток Волгі.

Назва балцкага паходжання, дадзеная меркавана ў верхнім цячэнні, наваколле якога насялялі балты[2].

Корань Ak- звязаны з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе»[3].

Даўжыня 1500 км. Вадазбор 245 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 тыс. м³/сек.

Пачынаецца ў цэнтральнай частцы Сярэднярускага ўзвышша на вышыні 226 метраў на узроўнем мора і ўпадае ў Волгу каля горада Ніжні Ноўгарад.

Рэчышча звілістае, пойма шырокая, шмат старыц.

Галоўныя прытокі: Угра, Масква, Клязьма (злева), Мокша, Зуша, Проня (справа). Іншыя прытокі: Пара.

Паводка з красавіка да мая ў верхнім цячэнні і да пачатку чэрвеня ў ніжнім. Летам і зімой межань, восенню дажджавыя паводкі. Пераважны гадавы сцяк вясной. Ледастаў з лістапада да красавіка.

Рэгулярнае суднаходства ад г. Серпухаў да вусця (1200 км). На ўчастку ніжэй ракі Масква на працягу 100 км шлюзаваная (Белаомутаўскі і Кузьмінскі гідравузлы).

На левым беразе ў сярэднім цячэнні Акі — Прыокска-тэрасны запаведнік. На Ацэ — гарады Арол, Калуга, Серпухаў, Кашыра, Каломна, Разань, Касімаў, Мурам, Паўлава, Дзяржынск, Ніжні Ноўгарад.

  1. Ока (реки) // Малый энциклопедический словарь — 2 — СПб.: 1909. — Т. 2.
  2. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 156—157.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.