Масква (рака)
Масква | |
---|---|
руск.: Москва | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 502 (473) км |
Басейн | 17 600 км² |
Расход вады | 109 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Маскоўскае ўзвышша |
• Каардынаты | 55°28′56″ пн. ш. 35°27′10″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ака |
• Каардынаты | 55°04′31″ пн. ш. 38°50′44″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ака → Волга → Каспійскае мора |
|
|
Краіна | |
Код у ДВР | 09010101012110000023004 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Масква, Масква-рака — рака ў Цэнтральнай Расіі, у Маскоўскай і часткова ў Смаленскай абласцях, левы прыток Акі (басейн Волгі). На рацэ стаіць горад Масква.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва ракі мае доўгую і багатую гісторыю вытлумачэння яе паходжання, яна вытлумачвалася са славянскага, фінскага, балцкага моўнага матэрыялу. На сёння пераважае балцкае вытлумачэнне, фінскія версіі прызнаныя ўзніклымі з павярхоўных сугуччаў[1].
Гэта падмацоўваецца і балцкім гідранімічным фонам як на працягу цячэння ракі Масквы, так і на тэрыторыі горада Масква. Балцкія назвы ў рэк Лама, Руза, Мажая, Вярэя, Нара, Сярпея, ад якіх гарады Валакаламск, Руза, Мажайск, Вярэя, Нара-Фамінск, Серпухаў, якія дугой атачаюць Маскву з заходняга боку. У самой Маскве моцны балцкі гідранімічны фон у зоне радыусам 10—15 км ад старога горада, дзе фіксуюцца балцкія назвы (найперш гідронімы, а калі тапонімы, дык вытворныя ад гідронімаў) Яўза, Няглінная, Чармянка, Прэсня, Сетунь, Хімка, Чура, Варгуніха, Кудрына, Бубна, Чачора, Нагаціна, Чартанава[2].
Корань Mask- таксама ў назве бярэзінскай ракі Маска (калі толькі гэтая назва аўтэнтычная, бо складальнік спісу рэк дняпроўскага басейна П. Маштакоў у сваім каталогу не згадвае і не пазначае ракі Маскі, не знайшоўшы яе, такім чынам, на даўнейшых картах[3]).
Звязана з літоўскім maskėti «спешна кудысьці бегаць», maskatuoti «гайдацца падвешаным; гайдаць, зрушваць; спешна ісці; балбатаць; гарэзнічаць», maskatas «лахманы» (кавалкі вопраткі, што развяваюцца на ветры).
Назва канфігурацыйнага значэння, адлюстроўвае выгіны рачнога рэчышча: рака Масква звілістая і ў верхнім цячэнні каля Мажайска, і ў сярэднім каля Звянігарада, і на тэрыторыі цяперашняй Масквы (11 вялікіх петляў на 20-кіламетровай прасторы па прамой)[4].
Тыпалагічныя аналагі — літоўскія водныя назвы тыпу Tabalys, балцкія рачныя назвы тыпу Табола паблізу цячэння ракі Масквы (Таболка і Таболаўка — яе правыя прытокі, Табола — на поўдні ад яе вусця). Яны звязаныя з літоўскім tabaluoti «кідацца ў бакі; хістацца; гайдацца падвешаным; хвалявацца», tabalas «рэч, што гайдаецца»[5][6].
У маскоўскай назве корань Mask- пашыраны пашыральнікам -(u)v-. На Павоччы ён таксама ў рачных назвах Пратва, Смядва[7], на захадзе ад іх у гідронімах Цітва, Водва (з літоўскімі адпаведнікамі Tytuva, Vaduva[8]). Гэты пашыральнік вядомы ў літоўскім словаўтварэнні і асабліва папулярны ў назваўтварэнні: kriokti «раўсці» — kriokuva «рачны парог» (дзе вада раве), ringėti «закручваць» — Ringuva «Звілістая (рака)»[9].
Значэнне рачной назвы Масква можна перадаць як «Звілістая (рака)».
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня па старым рэчышчы 502 км (пасля выпрастання з дапамогай гідратэхнічных збудаванняў — 473 км), плошча басейна 17 600 км². Рака пачынаецца на схіле Смаленска-Маскоўскага ўзвышша і ўпадае ў Аку на тэрыторыі горада Каломны. Агульнае падзенне ад вытока да вусця складае 155,5 м. Воды ракі шырока выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння горада Масквы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Нерознак В. П. Названия древнерусских городов. — Наука. — М., 1983. — С. 112.
- ↑ В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—42.
- ↑ П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 262.
- ↑ В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 30.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 317.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 338—339.
- ↑ В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 28.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 154.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 380—381.