Калуга
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Калуга — горад у цэнтральнай Расіі, адміністрацыйны цэнтр (з 1944 года) Калужскай вобласці. Насельніцтва: 329 тыс. чалавек (2024[2]). Горад размешчаны на берагах Акі, паблізу ракі Ячэнкі, за 190 км на паўднёвы захад ад Масквы. Чыгуначная станцыя на лініі Масква — Кіеў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 1371 годзе ў грамаце вялікалітоўскага князя Альгерда. Узнік як памежная крэпасць на паўднёва-заходніх межах Маскоўскай дзяржавы. З 15 стагоддзя Калуга ўваходзіць у склад Маскоўскага княства (у 1505-18 гадах — самастойнае ўдзельнае княства). У 1607 годзе Калуга — цэнтр сялянскага паўстання пад правадырствам І. І. Балотнікава. У 1708 годзе Калуга ўвайшла ў Маскоўскую губерню, з 1777 года цэнтр Калужскага намесніцтва, з 1796 года — Калужскай губерні. У 17-19 ст. гуляла значную ролю як гандлёвы цэнтр. У Калузе пражыў большую частку свайго жыцця і пахаваны К. Э. Цыялкоўскі. У кастрычніку 1941 года акупавана нацысцкімі захопнікамі, вызвалена 30 снежня 1941 года.
Беларусы ў Калузе
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Binningen[d], Швейцарыя[8]
- Panorama[d], Грэцыя[8]
- Xianyang[d], Кітай[8]
- Арол, Расія (1 мая 2003)[8][9]
- Біньчжоу, Кітай[8]
- Зуль, Германія (1969)[8]
- Кліруотэр, ЗША[8]
- Лахты, Фінляндыя[8]
- Лешна, Польшча[8]
- Махачкала, Расія[8]
- Мінск, Беларусь (2015)[8]
- Пуасі[d], Францыя
- Смаленск, Расія[8]
- Тула, Расія[8]
- Хемніц, Германія[8]
- / Ціраспаль, Малдова / Прыднястроўе[8]
- / Ялта, Украіна / Расія[8]
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Азараў — украінскі палітычны, дзяржаўны дзеяч.
- Ігар Аляксандравіч Гапонаў (нар. 1935) — беларускі архітэктар.
- Усевалад Вітольдавіч Кухта — беларускі рэжысёр.
- Людміла Міхайлаўна Красіева (нар. 1949) — беларускі архітэктар.
- Лілія Яфрэмаўна Стасевіч (1921—1999) — беларуская актрыса, дыктар радыё.
Зноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ https://web.archive.org/web/20200822004543/https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/central/ Праверана 27 верасня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п http://www.kaluga-gov.ru/города-побратимы_1159173114
- ↑ https://www.orel-adm.ru/ru/org/international/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).