[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

MTVR

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
MTVR
Вытворца Злучаныя Штаты Амерыкі Oshkosh Defense
Гады выпуску з 1999
Колавая формула 6x6
Дапушчальныя нагрузкі
Грузападымальнасць 7 т (стандартны)
Габарыты
Даўжыня, мм 8 (стандартны)
Шырыня, мм 2,49 (стандартны)
Вышыня, мм 3,185 (стандартны)

MTVR (абрэвіятура ад англ: Medium Tactical Vehicle Replacement) — сямейства амерыканскіх грузавых аўтамабіляў. На ўзбраенні з 1999 года. Сямейства распрацавана і вырабляецца кампаніяй Oshkosh Defense[1][2][3].

Усе серыйныя версіі MTVR заснаваныя на канфігурацыі шасі 6×6[4] і маюць раму, вырабленую з тэрмічна апрацаванай вугляродзістай-марганцевой сталі. Рухавік размешчаны пад пярэднім шклопластыкавым капотам. Кабіна месціць тры чалавекі і ўяўляе сабой зварную канструкцыю з алюмініевага профілю з прылепленай алюмініевай ашалёўкай. Кабіна складаецца, каб паменшыць агульную вышыню да 2,5 метра, а з сярэдзіны 2007 года серыйныя аўтамабілі браніраваны і аснашчаны кандыцыянерам. Таксама зменены мацаванні кабіны і мадэрнізаваная падвеска кабіны[2].

За выключэннем брытанскіх варыянтаў Wheeled Tanker, усе MTVR аснашчаны 11,9-літровым шасціцыліндравым дызельным рухавіком Caterpillar C-12 з палепшанай сістэмай кіравання ADEM III, які развівае магутнасць 425 конскіх сіл пры 180 аб/хвіл. Калі сістэма цэнтралізаванага рэгулявання ціску паветра ў шынах (CTIS) настроена на карысную нагрузку ад 0 да 2 тон, выхадная магутнасць рухавіка аўтаматычна зніжаецца прыкладна на 20%[2]. Трансмісія ўкамплектавана сяміступеністай аўтаматычнай каробкай перадач Allison HD 4070P, гідратарнсфарматарам TC-541 і аднаступеністай раздатачнай каробка серыі Oshkosh 30000[5].

Незалежная спружынная падвеска Oshkosh TAK-4, усталяваная на MTVR, забяспечвае ход пярэдняй падвескі 40 см і задняй падвескі 32 см[6][7].

  • MK23 — стандартны грузавы аўтамабіль, колавая база 4,67 метра.
  • MK25 — стандартны грузавы аўтамабіль з лябёдкай, колавая база 4,67 метра.
  • MK27 — падоўжаны грузавы аўтамабіль, колавая база 5,49 метра.
  • MK28 — падоўжаны грузавы аўтамабіль з лябёдкай, колавая база 5,49 метра.
  • МК29 — самазвал без лябёдкі, колавая база 4,67 метра.
  • МК30 — самазвал з лябёдкай, колавая база 4,67 метра.
  • MK36 — эвакуатар, колавая база 5,49 метра.
  • МК31 — цягач, колавая база 5,49 метра.
  • MK28C — аўтамабіль спецыяльнага прызначэння з колавай базай 5,49 метра.
  • MK37 — аўтамабіль папаўнення боезапасу для HIMARS, колавая база 5,49 метра (на базе MK27)
  • MK38 — прычэп для MK37.
  1. MK23 and MK25 Standard Cargo Truck (Oshkosh data). Oshkosh Defense. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2015. Праверана 23 снежня 2015.
  2. а б в г д Oshkosh (6 × 6) Medium Tactical Vehicle Replacement (MTVR) and trailers. IHS Jane's. Праверана 23 снежня 2015.
  3. Oshkosh MK31 Medium Tactical Vehicle Replacement (MTVR) Medium Equipment Transporter (MET). IHS Jane's. Праверана 23 снежня 2015.
  4. military-today.com. military-today.com. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2015. Праверана 29 снежня 2015.
  5. Oshkosh Medium Tactical Vehicle Replacement (MTVR), United States of America. army-technology.com. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2016. Праверана 30 снежня 2015.
  6. Oshkosh MTVR - Military Power. trucktrend.com (1 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 23 снежня 2015.
  7. TAK-4. Oshkosh Defense. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2016. Праверана 5 жніўня 2016.
  8. а б в г Oshkosh MTVR Heavy Utility Truck | Military-Today.com. www.military-today.com. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2023. Праверана 6 ліпеня 2016.