Guinness
Выгляд
«Guinness» (бел.: Гінэс) — цёмнае піва (дакладней, стаут), якое вырабляецца ірландскай кампаніяй Arthur Guinness Son & Co, заснаванай ў 1756 годзе. Вытворчасць гэтага напою пачалося ў 1759 годзе ў бровары ля брамы Святога Джэймса (англ.: St. James’s Gate Brewery) ў Дубліне.
Гатункі «Guinness»
[правіць | правіць зыходнік]Guinness (Гінэс) вырабляецца ў розных варыянтах:
- Guinness Draught Stout (прадаецца ў кегах і ўтрымоўвае ад 4,1 да 4,3 % алкаголю);
- Extra Cold Draught Stout (прадаецца ў кегах і пры разліве падвяргаецца моцнаму астуджэнню, утрыманне алкаголю: 4,1—4,3 %);
- Guinness Draught (у бутэльках). Усярэдзіне бутэлек знаходзіцца запатэнтаваная rocket widget для надання густу розліўнага піва, утрыманне алкаголю: 4,1—4,3 %;
- Guinness Draught (у бляшанках). Усярэдзіне бляшанак знаходзіцца запатэнтаваная shaped widget, утрыманне алкаголю: 4,1—4,3 %;
- Guinness Draught Surger (адмысловы выпуск Guinness Draught для выкарыстання Guinness Surger у хатніх умовах, утрыманне алкаголю: 4,1—4,3 %);
- Guinness Original/Extra Stout (найболей набліжаны па гусце да арыгінальнага портэру, які выпускаў Артур Гінэс (Arthur Guinness), утрыманне алкаголю: 4,2—4,3 %; (Англія, Ірландыя), 5 % (Канада, большасць краін Еўропы), 6 % (ЗША, Аўстралія, Японія));
- Guinness Foreign Extra Stout (у асноўным прадаецца ў краінах Заходняй Афрыкі, краінах Карыбскага басейна і Азіі, утрыманне алкаголю: 5 % (Кітай), 6,5 % (Ямайка), 7,5 % (Афрыка), 8 % (Малайзія));
- Guinness Foreign Extra Stout Nigeria (у Нігерыі і Вялікабрытаніі ў вытворчасці Гінэса выкарыстоўваецца сорго (sorghum) замест ячменю, утрыманне алкаголю: 7,5 %);
- Guinness Special Export Stout (прадаецца ў Бельгіі, утрыманне алкаголю: 8 %);
- Guinness Bitter (англійскае горкае піва, утрыманне алкаголю: 4,4 %);
- Guinness Extra Smooth («мяккі» стаут, прадаецца ў Рэспубліцы Гана, Камеруне і Нігерыі, утрыманне алкаголю: 5,5 %);
- Malta Guinness (безалкагольнае салодкае піва, прадаецца ў Афрыцы);
- Guinness Mid-Strength (стаут з малым утрыманнем алкаголю, у дадзены момант праходзіць тэст у горадзе Лімерык (Limerick), Ірландыя, утрыманне алкаголю: 2,8 %);
- Guinness Brew 39 Limited Edition (першы новы гатунак Гінэса, выпушчаны ў кастрычніку 2005 года ў рамках праграмы Guinness Brewhouse Series™ — калекцыя стаутаў абмежаванага выпуску).
- Guinness Toucan Brew (другі новы гатунак Гінэса, выпушчаны ўлетку 2006 года ў рамках праграмы Guinness Brewhouse Series™ — калекцыя стаутаў абмежаванага выпуску).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Guinness
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Старонка ўладальніка брэнда Guinness (англ.)