[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

EMW 340

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW/EMW 340
Агульныя даныя
Вытворца: Automobilwerk Eisenach
Выпуск: 19491955
Зборка:  ГДР
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
5‑дзв. універсал (5‑месн.)
3‑дзв. фургон (2‑месн.)
I6, 1971 см³
4-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4600 мм
Шырыня: 1770 мм
Вышыня: 1630 мм
Колавая база: 2870 мм
Маса: 1200 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW 326, BMW 327

BMW 3401951 года EMW 340) — марка і мадэль усходненямецкіх легкавых аўтамабіляў, якія выпускаліся з 1949 па 1955 гады на народным прадпрыемстве Automobilwerk Eisenach у горадзе Айзенах. Усяго было зроблена 21 250 экзэмпляраў.

У 1928 годзе кампанія BMW выкупіла аўтамабільны завод у нямецкім горадзе Айзенах (зямля Цюрынгія), на якім выпускаліся па ліцэнзіі брытанскай фірмы Austin легкавыя аўтамабілі маркі «Dixi». Да сярэдзіны 30-х гадоў прадпрыемства выпускала лінейку легкавых аўтамабіляў маркі BMW.

З пачаткам Другой сусветнай вайны аўтамабільны завод у Айзенахе пераключыўся на вытворчасць прадукцыі для патрэб Вермахта. Пасля заканчэння вайны Цюрынгія разам з горадам Айзенах і аўтамабільным заводам BMW патрапілі ў Савецкую акупацыйную зону Германіі. Ужо ў 1945 годзе тут аднавілася вытворчасць аўтамабіляў BMW мадэлі 321. У 1947 годзе прадпрыемства ўвайшло ў склад савецка-германскага акцыянернага таварыства Аўтавела. У гэты ж час пачаліся работы па стварэнні новай мадэлі легкавога аўтамабіля. Новы аўтамабіль павінен быў атрымаць чатырохмясцовы кузаў тыпу седан. Пры працы над будучым аўтамабілем улічваліся даваенныя напрацоўкі завода, у прыватнасці мадэль 326 і прататып 332, створаны ў 1939/40 гадах.

Новы аўтамабіль, які быў гатовы да 1948 года атрымаўся больш гарманічным і сучасным, чым яго даваенныя папярэднікі, фары былі інтэграваныя ў крылы, аднак, разам з тым зніклі фірмовыя «ноздры» BMW, а замест іх з’явілася масіўная фальшрашотка, якая складалася з гарызантальных храмаваных брусоў. Аўтамабіль атрымаў пазначэнне BMW 340 і з наступнага 1949 года пачалася яго вытворчасць. Акрамя ўнутранага рынку BMW 340 стаў пастаўляцца і на экспарт. І вось тут у завода ў Айзенахе пачаліся праблемы. Завод ужо не належаў кампаніі BMW, адміністрацыя якой засталася ў Баварыі, у амерыканскай акупацыйнай зоне, а з мая 1949 года ў ізноў створанай ФРГ. Тым не менш аўтамабілі завода насілі марку BMW і прадаваліся пад гэтай маркай, што было незаконна. З гэтай нагоды адбыўся шэраг міжнародных судовых цяжбаў, вынікам якіх стала абавязацельства завода не выкарыстоўваць марку BMW на сваёй прадукцыі. У спешным парадку была прыдумана свая марка EMWEisenacher Motoren Werkes (Айзенахскія маторныя заводы). Па сутнасці, была змененая толькі першая літара абрэвіятуры BMW, а таксама змяніўся лагатып. Але гэтага было ўжо дастаткова.

Да пачатку 50-х акрамя аўтамабіля з кузавам седан, на заводзе былі распрацаваны і запушчаны ў вытворчасць аўтамабілі з кузавам універсал (комбі), а таксама камерцыйнае шасі для ўстаноўкі кузаваў тыпу фургон. Аўтамабілі BMW/EMW 340 пастаўляліся ў тым ліку і ў СССР па рэпарацыйнных выплатах ГДР. Вытворчасць аўтамабіляў EMW 340 была завершана ў 1955 годзе, у сувязі з падрыхтоўкай завода да выпуску новых аўтамабіляў маркі Wartburg.

Аўтамабілі BMW/EMW 340 сталі фактычна першым самастойна створаным легкавым аўтамабілем у ГДР, а таксама сімвалам самой сацыялістычнай Германіі 50-х гадоў. Іх актыўна выкарыстоўвалі ў Народнай паліцыі, медыцыне і іншых дзяржаўных службах і органах ГДР. Некаторая колькасць аўтамабіляў гэтай мадэлі захаваліся і на прасторах былога СССР, большасць з іх у працэсе эксплуатацыі страціла свае першапачатковае аблічча і арыгінальныя дэталі. Гэтак жа пэўную колькасць аўтамабіляў захавалася і ў самой Германіі. Яны з’яўляюцца частымі гасцямі на выставах і прабегах рэтра аўтамабіляў.

  • Eberhard Kittler: DDR Automobil — Klassiker, Band 1. Motorbuch Verlag, Stuttgart 2002, ISBN 3-613-02256-7
  • Horst Ihling: Autorennsport in der DDR. Wartburg, EMW & Co. Verlag Delius Klasing, 2006, ISBN 3-7688-5788-3