[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

BMW 3/15

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW (Dixi) 3/15 DA-2
BMW Wartburg DA-3
BMW 3/15 DA-4
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. седан (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (2‑месн.)
2‑дзв. фургон (2‑месн.)[1]
3-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3000 мм
Шырыня: 1275 мм
Вышыня: 1625 мм
Колавая база: 1905 мм
Каляіна пярэдняя: 1030 мм
Каляіна задняя: 1030 мм
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: Austin 7

BMW 3/15 — першы аўтамабіль нямецкага аўтавытворцы BMW, які атрымаў найменне BMW. Спачатку яго вытворчасць вялася пад назвай «Dixi (Дзіксі)» (у перыяд паміж 1927 і 1929 гадамі), а пасля набыцця BMW бізнеса кампаніі Дзіксі — Fahrzeugfabrik Eisenach ў кастрычніку 1928 года, у трох наступных версіях ужо пад назвай BMW з ліпеня 1929 да сакавіка 1932 года, калі BMW адмовіўся ад ліцэнзіі Austin Motor Company, пад якой ажыццяўляўся выпуск аўтамабіляў[2].

Усяго ў перыяд паміж 1929 і 1932 гадамі было сабрана 18976 BMW 3/15[3].

У красавіку 1929 года мадэль 3/15 DA-2 замяніла Dixi 3/15 PS DA-1. Асноўнае адрозненне ад DA-1 была тое, што нажныя тормазы працавалі па ўсіх чатырох колах адначасова (у мадэлі DA-1 яны працавалі толькі на заднія). Іншыя змены ўключалі большыя колы і больш нізкі перадатачны лік. Больш не было ніякіх змяненняў ні ў памерах, ні заяўленай магутнасці і характарыстык ад аўтамабільнага чатырохцыліндравага чатырохтактнага рухавіка[4].

У якасці даступных тыпаў кузава былі двухдзверны седан, двухмесны кабрыялет і фургон[5].

3/15 DA-3 Wartburg быў спартыўнай версіяй 3/15 у кузаве родстар, і такім чынам першым спартыўным аўтамабілем вытворчасці BMW. Адмысловая пярэдняя вось была апушчана ўніз, каб знізіць цэнтр цяжару. Ступень сціску рухавіка была павышана з 5.6:1 да 7.0:1[5], што прывяло да павышэнню максімальнай магутнасці да 18 к. с. (13 кВт) пры 3500 абаротах у хвіліну.[5][6][7].

Нягледзячы на выкарыстанне агульнай колавай базы і каляіны з іншымі мадэлямі сваёй серыі, роадстар Wartburg быў на 100 мм даўжэй, на 125 мм больш вузкі і вышынёй усяго 1300 мм, што на 325 мм ніжэй, чым у стандартных кузавах машын DA-2 і DA-4[8].

Wartburg быў прадстаўлены ў 1930 годзе, калі Вялікая дэпрэсія рэзка зменшыла рынак спартыўных аўтамабіляў[5]. Вытворчасць была неўзабаве спынена ў 1931 годзе, усяго было продана 150 аўтамабіляў[7].

3/15 DA-4 замяніў DA-2 у сярэдзіне лютага 1931 года.

У той час як рухавік, трансмісія і шасі DA-4 засталіся нязменнымі ў параўнанні з арыгінальнай Dixi 3/15 PS DA-1, DA-4 быў крокам далей ад першапачатковага арыгінальнага дызайна Austin. DA-4 стаў першым аўтамабілем BMW з незалежнай пярэдняй падвескай, у якой выкарыстоўваліся канцы папярочнай рысоры ў якасці ніжніх рычагоў, з наступным размяшчэннем колаў, якія рабіліся двума дыяганальнымі вядучымі рычагамі.

DA-4 быў цяжэй, чым DA-2, і каб кампенсаваць гэта былі выкарыстаны колы з вялікім дыяметрам[5].

Базіруючаяся на прататыпе Austin серыя 3/15 была спынена перад заканчэннем ліцэнзіі BMW у сакавіку 1932 года на вытворчасць Austin 7. Яна была заменена на BMW 3/20[9].

Зноскі

  1. Baumuster BMW 3/15 PS DA 2 (ням.)(недаступная спасылка). BMW Group Archive. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  2. Oswald, с 52
  3. Norbye, с.249
  4. Oswald, p 53 & 83
  5. а б в г д Norbye, pp.28-29
  6. BMW 3/15 PS, 315/1 and 319/1 - early roadsters
  7. а б BMW Motorsport - BMW 3/15
  8. Oswald, p 53
  9. Norbye, p.30
  • Norbye, Jan P. (1984). BMW - Bavaria's Driving Machines. Skokie, IL: Publications International. ISBN 0-517-42464-9.
  • BMW 3/15 PS, 315/1 and 319/1 - early roadsters(недаступная спасылка). http://www.bmwccn.no. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2008. Праверана 18 студзеня 2009.
  • BMW's Early History. unixnerd.demon.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 23 February 2008. Праверана 18 лютага 2008.
  • BMW Motorsport - The Early Days - Cars - BMW 3/15. BMW Motorsport Home (English). Архівавана з першакрыніцы 6 February 2008. Праверана 19 студзеня 2008.
  • Oswald, Werner (2001). Deutsche Autos 1920-1945, Band (vol) 2(ням.). Motorbuch Verlag. ISBN 3-613-02170-6.