Deep Space 1
Deep Space 1 | |
---|---|
| |
Арганізацыя: | NASA / JPL |
Спосаб вываду на арбіту: | Delta-II |
Дата запуска апарата | 24.04 1998 |
Апісанне апарата | |
Маса: | 373.7 кг |
Магутнасць: | 2500 Вт |
Deep Space 1 («Далёкі Космас-1») — эксперыментальны аўтаматычны касмічны апарат, запушчаны 24 кастрычніка 1998 года ракетай-носьбітам Delta-2, як частка праграмы NASA «Новае Тысячагоддзе». Асноўнай мэтай палёту было выпрабаванне дванаццаці ўзораў найноўшых тэхналогій, здольных значна знізіць кошт і рызыкі касмічных праектаў. Таксама гэта першы апарат у гісторыі даследвання космаса, у якім у якасць маршавага рухавіка быў выкарыстаны іонны рухавік.
Гэтыя ўзоры ўключалі ў сябе:
- Іонны рухавік электрастатычнага тыпу (іянізаваны газ разганяецца ў электрастатычным полі, ствараючы рэактыўную цягу).
- Autonav - аўтаномная сістэма навігацыі, якая зводзіць да мінімуму неабходнасць карэкціроўкі руху апарата з зямлі, а таксама здольная наводзіць фотаапаратуру зонда.
- Remote agent - праграмнае забеспячэнне, здольнае да саматэставання і самааднаўлення пасля збояў.
- SDST (Small Deep-Space Transponder) - мініяцюрызаваная сістэма далёкай радыёсувязі.
- MICAS (Miniature Integrated Camera And Spectrometer) - малагабарытная, лёгкая відэасістэма, якая аб'ядноўвае лічбавую фотакамеру і спектрометр.
- PEPE (Plasma Experiment for Planetary Exploration) - інтэграваны масіў навуковых інструментаў для вывучэння касмічнай плазмы, сонечнага ветру, электрамагнітных палёў і зараджаных часціц.
- SCARLET (Solar Concentrator Array of Refractive Linear Element Technologies) - лёгкія і эфектыўныя сонечныя батарэі.
- Эксперымент "Beacon Monitor" - апарат пасылаў сігналы толькі аб сваім агульным стане, скарачаючы кошт наземных аперацый.
Апарат "Deep Space 1" паспяхова выканаў асноўную мэту палёту і пачаў выкананне дадатковых задач: збліжэнне з астэроідам Брайль і каметай Барэлі, перадаўшы на зямлю значны аб'ём каштоўных навуковых дадзеных і малюнкаў.
Праграма "Deep Space 1" была прызнана скончанай 18 снежня 2001 года.
Deep Space 1 на Вікісховішчы |