[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Honda

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Хонда)
Honda
Тып kabushiki gaisha[d]
Лістынг на біржы Такійская фондавая біржа і Нью-Ёркская фондавая біржа
Заснаванне 24 верасня 1948
Заснавальнікі Sōichirō Honda[d] і Takeo Fujisawa[d]
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць і прамысловая вытворчасць
Прадукцыя аўтамабіль, матацыкл, грузавы аўтамабіль, робат, самалёт, рухавік, electric generator[d], garden tool[d] і et cetera[d]
Уласны капітал
  • 10,8 трлн ¥ (2022)
Абарот
  • 15 трлн ¥ (2022)
Аперацыйны прыбытак
  • 871 млрд ¥ (2022)
Чысты прыбытак
  • 707 млрд ¥ (2022)
Актывы
  • 24 трлн ¥ (2022)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 204 035 чал. (2022)
Дэвіз The Power of Dreams
Даччыныя кампаніі HMSI[d], American Honda Motor Company[d], Honda Canada[d], Honda Taiwan[d], Honda Racing Corporation[d], Honda Cars India[d], Honda Aircraft Company[d], Honda Manufacturing of Alabama[d], Honda of the UK Manufacturing[d], Honda Aero[d], Dongfeng Honda[d], Honda Australia[d], Honda Auto Body[d], Honda Express[d], Honda R&D[d][1], Honda Atlas Cars Pakistan[d], Astra Honda Motor[d], Honda Prospect Motor[d], Sony Honda Mobility[d], GE Honda Aero Engines[d], Honda Mobilityland[d], Everus[d] і Montesa Honda[d]
Сайт global.honda (англ.)

Хонда (англ.: Honda Motor Co., Ltd., яп.: 本田技研工業株式会社) — міжнародная прамысловая кампанія, найперш вядомая як вытворца матацыклаў і аўтамабіляў.

Кампанія заснаваная 24 верасня 1948 г, заснавальнік — Саітыра Хонда.

Прадукцыя — легкавыя аўтамабілі, грузавікі, самалёты, матацыклы, скутэры, электрагенератары, робаты, марскія рухавікі, газонакасілкі. Плануецца вырабляць бія-паліва (этанол), фотаэлектрычныя элементы.

Да 60-х г.г. Honda не займалася аўтамабілебудаваннем, спецыялізуючыся на вытворчасці матацыклаў. Рашэнне кампаніі аб вынахадзе на аўтамабільны рынак было вельмі неўхваляльна сустрэта японскім урадам, бо лічылася, што Honda, канкуруючы на сусветным рынку з Toyota, Nissan і Mitsubishi, у выніку нашкодзіць інтэрасам краіны. Аднак, ціск дзяржавы быў праігнаравана кіраўніцтвам кампаніі.

Пасля энергетычнага крызісу 1973 г. (рэзкі рост коштаў на нафту з-за абмежаванняў на здабычу, уведзеных краінамі Персідскага заліва) эканамічныя аўтамабілі Honda сталі бэстсэлерамі на рынку ЗША, а ў меншай ступені таксама і Еўропы.

Асноўнымі складнікамі поспеху Honda з’явіліся высокая надзейнасць аўтамабіляў (адзін з лідараў у галіне), сучасныя тэхналагічныя рашэнні (так, канструктары Honda упершыню ўжылі папярочную ўсталёўку рухавіка ў маторным адсеку і пярэдні прывад, што зрабіла салон больш прасторным пры кампактных памерах аўтамабіля), арыгінальная маркетынгавая палітыка (Honda -drivers' cars — аўтамабілі, арыентаваныя на актыўны стыль кіравання, c сучасным дызайнам у стылях «спорт» і «тэхна»).

Галоўны офіс размешчаны ў горадзе Токіа, Японія.

Статыстыка продажаў

[правіць | правіць зыходнік]

Паказаныя агульнасусветныя продажы ў тыс. штук.

2002[1] 2003[2] 2004[3] 2005[4] 2006 2007
Матацыклы 8,050 8,670 10,808 12,284
Аўтамабілі 2,820 2,910 3,194 3,365 3,630

Планы на 2007 год:

  • Продажы аўтамабіляў — 3,55 млн шт.,
  • Продажы матацыклаў — 12,7 млн шт.

Мадэльны шэраг аўтамабіляў Honda

[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 80-х і пачатку 90-х гадоў Honda сумесна з Rover удзельнічала ў распрацоўцы і выпуску Rover 200, 200/400, 600 і 800/Sterling.