[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Suzuki

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Suzuki
Тып kabushiki gaisha[d]
Лістынг на біржы Такійская фондавая біржа
Заснаванне 10 лютага 1909
Заснавальнікі Міціо Судзукі
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя грузавы аўтамабіль, матацыкл, outboard motor[d], аўтамабіль, motorboat[d], electric generator[d], жыллё і Kei Car[d]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 68 499 чал. (2020)
Дэвіз Way of Life! і 小さなクルマ、大きな未来。
Даччыныя кампаніі Maruti Suzuki[d], MAGYAR SUZUKI ZRT.[d], Suzuki Indomobil Motor[d], Pak Suzuki Motors[d], Suzuki Motor Gujarat[d] і Suzuki Motorcycle India Limited[d]
Сайт globalsuzuki.com (англ.)

Suzuki Motor Corporation (яп.: スズキ株式会社)  — японская аўтамабілебудаўнічая кампанія. Штаб-кватэра — у горадзе Хамамацу, прэфектура Сідзуока.

Заснаваная ў 1909 годзе Міціо Судзукі. Кампанія пачала сваю дзейнасць з выпуску мотаровараў і матацыклаў. У кастрычніку 1955 года выпусціла свой першы аўтамабіль — кей-кар Suzulight.

У 1959 годзе Suzuki пачала продаж машын на экспарт. У 1975 годзе ў Пакістане адкрыўся першы за межамі Японіі завод маркі па выпуску аўтамабіляў. У 1983 годзе было створана прадпрыемства ў Індыі, у 1992 годзе — у Венгрыі.

У 1955—2023 гады па ўсім свеце было прададзена 80 мільёнаў аўтамабіляў. З гэтага ліку 36% былі прададзеныя ў Японіі, 10% у Еўропе, 13,5% у Азіі, 32,6% у Індыі і 7,8% у астатнім свеце. Найбольш папулярнай мадэллю з’яўляецца «Alto» (у мадэльным шэрагу з 1979 года), на якую прыпадае 20% ад гэтай колькасці[1].

  • Вытворчыя пляцоўкі:
    • Касай (Японія). Найбуйнейшы айчынны завод кампаніі. Адчынены ў 1970 годзе, а ў 1983 годзе быў пабудаваны другі корпус. Комплекс займае плошчу 1 191 000 кв. метраў, з якіх 477 000 — будынкі. Колькасць супрацоўнікаў — каля 2 490 чалавек. Выпускае малалітражныя аўтамабілі і невялікія пазадарожнікі: Alto, Wagon R, Spacia, Hustler, Jimny. Вытворчая магутнасць — больш за 400 000 аўтамабіляў у год. Таксама вырабляе лодачныя рухавікі[2].
    • Эстэргам (Венгрыя). Пачаў дзейнасць ў 1992 годзе. У 2006 годзе з канвеера сышоў мільённы аўтамабіль, двухмільённы — у 2011. Станам на 2022 год выпускае аўтамабілі (красоверы Suzuki S-Cross і Vitara), матацыклы і лодачныя маторы. Колькасць супрацоўнікаў — каля 10 000 чалавек; вытворчая магутнасць — 170 000 аўтамабіляў у год[3].

Зноскі

  1. Suzuki Celebrates 80 Million Cumulative Sales Worldwide Since 1955 (англ.). motor1.com (6 кастрычніка 2023). Праверана 6 кастрычніка 2023.
  2. Filippo Einaudi. Kosai, la seconda fabbrica Suzuki che produce Jimny per tutti (італ.). it.motor1.com (29 жніўня 2023). Праверана 6 кастрычніка 2023.
  3. Filippo Einaudi. Auto, moto, fuoribordo: la fabbrica Ue di Suzuki che produce tutto (італ.). it.motor1.com (25 студзеня 2022). Праверана 6 кастрычніка 2023.