[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Дыжон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Дыжон
фр.: Dijon
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
40,41 км²
Вышыня цэнтра
245 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
151576 чалавек (2008)
Шчыльнасць
3709 чал./км²
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
21000
Афіцыйны сайт
dijon.fr (фр.)
Дыжон на карце Францыі
Дыжон (Францыя)
Дыжон

Дыжон (фр.: Dijon) — галоўны горад былога герцагства Бургундскага, потым правінцыі Бургундыі, зараз французскага дэпартамента Кот-д’Ор і рэгіёна Бургундыя — Франш-Кантэ. Насельніцтва — 151 576 чалавек[1] (2008).

Геаграфія і эканоміка

[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны за 326 км на паўднёвы ўсход ад Парыжа, ля ўсходняга схілу Кот-д’Ор, пры ўпадзенні Сюзон у раку Уш і пры Бургундскім канале, які злучае сістэму Соны і Роны з Сенай; вузлавы пункт Парыжска-Ліёнскай чыгункі.

У Дыжоне функцыянуюць 15 ВНУ: універсітэт Бургундыі, Нацыянальная школа прыгожых мастацтваў, медыцынская i фармацэўтычная школы, багаслоўская семінарыя, семінарыя для настаўнікаў і для настаўніц. Маюцца розныя навуковыя таварыствы, бібліятэка з 80 000 тамоў і 900 рукапісаў, батанічны сад, абсерваторыя і іншыя.

Маюцца ліцейныя і аўтамабільныя заводы; развіта вытворчасць ваўняных і баваўняных тканін, скуры, сусветна вядомай гарчыцы, бочарных і васковых вырабаў, шпалер, машын, хімічных прадуктаў. Таксама развіта вінаробства, садоўніцтва, кветкаводства; гандаль віном, дыжонскай гарчыцай і іншымі мясцовымі прадуктамі.

Гістарычная даведка

[правіць | правіць зыходнік]

Дыжон быў ужо ў часы рымлян ўмацаваным месцам — Divio або Castrum Divionense; у 1183 годзе атрымаў гарадскія правы. Хрысціянства ў гэтыя месцы прынёс мучанік Бянігн Дыжонскі, які лічыцца нябесным заступнікам горада.

Сваім палітычным значэннем ў Сярэднія стагоддзі Дыжон абавязаны рашэнню герцага Роберта I перанесці сюды сталіцу ўсёй Бургундыі. Тым не менш сапраўдны мастацкі і эканамічны росквіт Дыжона звязаны з кіраваннем бургундскіх герцагаў дынастыі Валуа ў XV стагоддзі. Менавіта тады ў горадзе працавалі выдатныя майстры готыкі на чале са скульптарам Слютэрам.

Пасля далучэння да Францыі ў 1477 годзе Дыжон заставаўся месцазнаходжаннем Бургундскага парламента. Калі Людовік XIV заваяваў Франш-Контэ, Дыжон з памежнага мястэчка ператварыўся ў буйны эканамічны і адміністрацыйны цэнтр. У Дыжоне нарадзіліся кампазітар Жан-Філіп Рамо і інжынер Аляксандр Гюстаў Эйфель.

Дыжон адносна мала пацярпеў у войнах апошніх двух стагоддзяў. У цэнтры захаваліся фахверкавыя дамы XII—XV стагоддзяў і палац герцагаў Бургундскіх з вежай Філіпа Добрага; сваім цяперашнім абліччам ён абавязаны перабудовам XVII—XVIII стагоддзяў. Цяпер палацавыя залы дзеляць ратуша і музей выяўленчых мастацтваў з багатай калекцыяй старафранцузскага і старанідэрландскага жывапісу.

Царква Нотр-Дам у Дыжоне
Дыжонскія славутасці: герцагскі палац, сабор, царква Сен-Мішэль

З культавых будынкаў найбольш характэрныя:

  • Гатычны сабор св. Бянігна, пабудаваны паміж 1280 і 1325 гадамі, асвячоны ў 1393, у XVIII стагоддзі стаў кафедральным.
  • Гатычная царква Нотр-Дам (пачатак XIII стагоддзя) славіцца сваім мудрагеліста-ажурным разьбяным фасадам і ўзорамі сярэднявечнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
  • Невялікая царква Сен-Філібер, цяпер закрытая для службаў, будавалася з XI па XVI стагоддзя, аднак робіць ўражанне цэльнасці і маналітнасці, турыстам расказваюць, быццам д’ябал узвёў яе за адну ноч.
  • Царква св. Міхаіла ўяўляе яскравы прыклад пераходу ад готыкі да рэнесансу ў першай трэці XVI стагоддзя.
Год Колькасць
1968 145 357 [2]
1975 151 705 [2]
1982 140 942 [2]
1990 146 703 [2]
Год Колькасць
1999 149 867 [2]
2006 151 504 [2]
2008 151 576
2011 151 672 [2]
Год Колькасць
2013 153 003
2015 155 114 [3]
2016 155 090 [4]
2017 156 920 [5]
Год Колькасць
2018 156 854 [6]
2019 158 002 [7]
2020 159 106 [8]
2021 159 346 [9]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Сярод гарадоў Францыі Дыжон займае адно з першых месцаў па колькасці гарадоў-пабрацімаў. Акрамя таго, Дыжон адзін з першых гарадоў Францыі, які пасля Другой сусветнай вайны стаў пабрацімам з горадам Германіі[10] [11].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Афіцыйныя звесткі пра насельніцтва на 01/01/2008 (фр.)
  2. а б в г д е ё Populations légales communales depuis 1968Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі. Праверана 4 чэрвеня 2021.
  3. Recensement de la population 2015 — 2017.
  4. Populations légales 2016Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
  5. Populations légales 2017Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
  6. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  7. Populations légales 2019Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  8. Populations légales 2020Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  9. Populations légales 2021Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
  10. [1] Архівавана 2 кастрычніка 2013.
  11. [2] Архівавана 2 чэрвеня 2013.
  12. а б в г д е ё ж з і https://www.dijon.fr/Dijon-Capitale/Ville-internationale/Villes-partenaires
  13. https://www.york.gov.uk/twinning
  14. http://www.volgadmin.ru/d/about/TwinCities
  15. https://www.cm-guimaraes.pt/pages/1429?news_id=3067
  16. https://www.dallasecodev.org/465/Sister-Friendship-Cities
  17. https://primariaclujnapoca.ro/cultura/oras-infratit/dijon/
  18. https://www.mainz.de/verwaltung-und-politik/partnerstaedte/dijon.php#c18
  19. https://www.comune.re.it/argomenti/relazioni-internazionali/gemellaggi-e-cittadinanze-onorarie/dijon-francia
  20. https://starportal.skopje.gov.mk/DesktopDefault.aspx?tabindex=0&tabid=172