[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Паўночная Македонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка Паўночная Македонія
Република Северна Македонија
Republika e Maqedonisë së Veriut
Герб Рэспублікі Паўночная Македонія
Сцяг Рэспублікі Паўночная Македонія Герб Рэспублікі Паўночная Македонія
Дэвіз: «Слобода или смрт за Македонија»
«Воля або смерць за Македонію»
Гімн: «Денес над Македонија»
Дата незалежнасці 8 верасня 1991 (ад Югаславіі)
Афіцыйныя мовы македонская мова і албанская мова[1]
Сталіца
Найбуйнейшыя гарады Скоп’е, Бітала, Куманава, Прылеп, Цетава
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Стэво Пендароўски
Дзімітар Кавачэўскі
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

25.713 км²
1,9
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
• Перапіс (2002)
Шчыльнасць

2.062.294 чал. (146-я)
2.022.547 чал.
80,1 чал./км²  (122-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$26,1 млрд  (124-ы)
$12.587  (84-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$9,576 млрд  (137-ы)
$4.931  (97-ы)
ІРЧП (2013) 0,732 (высокі) (84-ы)
Этнахаронім Македонцы
Валюта Македонскі дэнар (MKD)
Інтэрнэт-дамены .mk, .мкд
Код ISO (Alpha-2) MK
Код ISO (Alpha-3) MKD
Код МАК MKD
Тэлефонны код +389
Часавыя паясы UTC+1

Рэспубліка Паўночная Македонія (макед.: Република Северна Македонија), да 2019 года Рэспубліка Македонія (макед.: Република Македонија) — краіна на Балканскім паўвостраве ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Мяжуе з Косава на паўночным захадзе, Сербіяй на поўначы, Балгарыяй на ўсходзе, Грэцыяй на поўдні і Албаніяй на захадзе. Выхаду да моране мае.

Тэрыторыя краіны складае каля траціны больш буйнога геаграфічнага рэгіёна Македоніі, які таксама ўключае ў сябе часткі Грэцыі, Балгарыі і Албаніі.

Адна з дзяржаў-пераемніц былой Югаславіі, незалежнасць ад якой абвясціла ў 1991 годзе. У 1993 годзе дзяржава стала членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Паводле перапісу 2014 года насельніцтва Паўночнай Македоніі складае болей за 2 млн жыхароў, з якіх 500 тысяч жыве ў сталіцы краіны — Скоп’і. Македонцы складаюць каля 64 % ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Апроч іх, у Паўночнай Македоніі жыве вялікая этнічная меншасць албанцаў (25 %) і іншыя невялікія меншасці, што прыводзіць да канфліктаў на этнічнай глебе, асабліва паміж македонцамі і албанцамі.

Паўночная Македонія мае адну з самых слабых эканомік у Еўропе і знаходзіцца ў працэсе эканамічнай і палітычнай трансфармацыі. Краіна змагаецца з высокім узроўнем беспрацоўя, слабай інфраструктурай і адсутнасцю інвестыцый. Дзяржава з’яўляецца сябрам ААН, Цэнтральна-Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Савета Еўропы, Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банку, а таксама НАТА, з 2005 года з’яўляецца афіцыйным кандыдатам на членства ў Еўрапейскім Саюзе.

Македонія ўключае ў сябе больш за 50 азёр і 16 гор, вышыня якіх перавышае 2000 метраў.

Рэспубліка Македонія з часоў распаду Югаславіі вяла спрэчку з Грэцыяй пра сваю назву. Па патрабаванні Грэцыі Рэспубліка Македонія была прынята ў ААН у 1993 годзе пад назвай Былая югаслаўская Рэспубліка Македонія (БЮРМ). Грэцыя настойвала на тым, каб назва Македонія была зменена, каб пазбегнуць блытаніны з грэчаскай правінцыяй — гістарычнай вобласцю Македонія, якая мяжуе з аднайменнай незалежнай рэспублікай[2]. Больш за дваццаць гадоў ішла спрэчка, Грэцыя дабівалася неабходнасці змянення назвы краіны-суседкі і выступала супраць яе ўступлення ў Еўрасаюз і НАТА. 17 чэрвеня 2018 года Грэцыя і Рэспубліка Македонія падпісалі пагадненне аб перайменаванні былой югаслаўскай рэспублікі ў Рэспубліку Паўночная Македонія[3]. 11 студзеня 2019 года македонскія парламентарыі ўхвалілі ўнясенне адпаведных паправак у Канстытуцыю.

Тэрыторыя сучаснай Паўночнай Македоніі ў розныя гістарычныя перыяды належала розным дзяржавам і імперыям — Паёніі, Старажытнай Македоніі (чыю назву ўспадкаваў увесь геаграфічны рэгіён), Рымскай і Візантыйскай імперыям, сярэднявечнаму Балгарскаму царству, Сербскаму царству, Асманскай імперыі. У 864, калі тэрыторыя знаходзілася ў складзе Балгарскага царства, хрысціянства было прынята дзяржаўнай рэлігіяй. Сучасныя македонцы этнічна блізкія да балгараў. У XIV ст. гэтыя землі былі заваяваныя Асманскай імперыяй.

У 1878 Расія вызваліла Балгарыю і заключыла з Турцыяй Сан-Стэфанскі мір, паводле якога з’яўлялася дзяржава Балгарыя, а часткі Македоніі, населеныя паўднёвымі славянамі, уваходзілі ў межы Балгарыі. Аднак гэта было нявыгадна вялікім сілам у Еўропе і за Сан-Стэфанскай дамовай рушыла ўслед Берлінская, разрэзаўшая Балгарыю на дзве часткі — Княства Балгарыя і Усходнюю Румелію. Македонія з яе паўднёваславянскім насельніцтвам ізноў перайшла да турак.

У 1912 пачалася першая Балканская вайна. Балгарскія і саюзныя балканскія хрысціянскія войскі разграмілі Турцыю і Македонія ізноў стала балгарскай. Аднак амаль адразу жа пачалася вайна паміж саюзнікамі — Балгарыяй і астатнімі балканскімі хрысціянскімі народамі, у выніку якой Балгарыя страціла Македонію.

У выніку Балканскіх войн 1912 і 1913 і падзення Асманскай імперыі Македонія была падзеленая паміж Сербіяй пад назвай Južna Srbija («Паўднёвая Сербія»), Грэцыяй (Эгейская Македонія) і Балгарыяй (Пірынскі край). Пасля Першай сусветнай вайны Сербія ўступіла ў ізноў створанае Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў. У 1929 каралеўства атрымала новае імя — Югаславія і было падзелена на правінцыі — бановіны. Тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Македоніі стала Вардарскай правінцыяй (Vardarska banovina).

Гістарычны цэнтр горада Бітала.
Архітэктура ў горадзе Охрыд.

У 1941 Югаславію захапілі Краіны Восі. Тэрыторыя Вардарскай бановіны была падзеленая паміж Балгарыяй і Албаніяй. Частка македонскіх славян падтрымлівала рух супраціву, які ўзначаліў Ціта, які пасля стаў прэзідэнтам Югаславіі. Паслу заканчэння Другой Сусветнай вайны была ўтворана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія з шасці рэспублік, у тым ліку Народнай Рэспублікі Македоніі. Пры перайменаванні аб’яднання ў Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславію у 1963 Македонія таксама была перайменавана ў Сацыялістычную Рэспубліку Македонію.

  • 1991 — дэкларацыя аб суверэнітэце і рэферэндум аб незалежнасці Македоніі, якая прывяла да бяскроўнага выхаду са складу Югаславіі. Першым прэзідэнтам Македоніі стаў выхадзец з мясцовай партнаменклатуры Кіра Глігараў (1991—1999).
  • 1991 — Балгарыя — першая дзяржава свету, якая прызнала незалежнасць Македоніі.

2 мая 1992 Еўрапейскі саюз пагадзіўся прызнаць Македонію толькі ў тым выпадку, калі будзе знойдзена прымальная для ўсіх назва новай дзяржавы. У красавіку 1993 Македонія была прынята ў ААН, але пад назвай Былая югаслаўская Рэспубліка Македонія.

  • 1993 — увод «блакітных касак» [1]) ААН.
  • 16 лютага 1994 Грэцыя ўвяла забарону на гандаль з Македоніяй.
  • 31 сакавіка 1995 Савет бяспекі ААН прыняў Рэзалюцыю аб падаўжэнні мандата міратворчых сіл на 8 месяцаў.
  • 5 кастрычніка 1995 Парламент прыняў рашэнне аб скасаванні старога і заснаванні новага нацыянальнага сцяга.
  • 12 кастрычніка 1995 Македонія становіцца членам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). 8 лістапада Македонія становіцца членам Савета Еўропы.
  • У выніку вайны ў Косаве ў 1999 каля 360 000 косаўскіх албанцаў збеглі на тэрыторыю Македоніі. Уцекачы неўзабаве пакінулі краіну, але крыху пазней мясцовыя албанцы па іх прыкладу высунулі патрабаванне аўтаноміі для раёнаў рэспублікі з пераважным албанскім насельніцтвам.
  • 19992004 — прэзідэнт Барыс Трайкоўскі. 23 снежня 1999 Урад Македоніі ў поўным складзе сышоў у адстаўку.
  • 23 лютага 2001 — Падпісана пагадненне аб дэлімітацыі і дэмаркацыі мяжы паміж СРЮ і Македоніяй.
  • 2001 сакавік — жнівень — Албанскае паўстанне, якое ахапіла поўнач і захад краіны (асабліва раён Цетава). Албанская армія нацыянальнага вызвалення (лідар Алі Ахмеці) пачалі ваенна-партызанскія дзеянні супраць рэгулярнай арміі Македоніі. Супрацьстаянню паклала канец толькі ўмяшанне НАТА, у выніку чаго парламент Македоніі прыняў папраўкі да Канстытуцыі, па якой албанцам была прадстаўленая абмежаваная юрыдычная і культурная аўтаномія (афіцыйны статус албанскай мовы, амністыя паўстанцаў, албанская паліцыя ў албанскіх раёнах).
  • 2002 — спарадычныя рэцыдывы албана-македонскага міжэтнічнага канфлікту.
  • 17 сакавіка 2003 — Савет НАТА прыняў рашэнне да 31 сакавіка завяршыць аперацыю па забеспячэнні стабільнасці ў Македоніі, 18 сакавіка Савет ЕС прыняў рашэнне аб пачатку міратворчай аперацыі ў Македоніі.

Дзяржаўны лад і палітыка

[правіць | правіць зыходнік]

Македонія — дэмакратычная парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка. Канстытуцыя Македоніі была прынята 17 лістапада 1991 года, пазней унесена 32 папраўкі.

Выканаўчая ўлада

[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які абіраецца на 5-гадовы тэрмін у ходзе ўсеагульных выбараў і можа знаходзіцца на пасадзе толькі два тэрміны запар. Прэзідэнт прадстаўляе краіну за мяжой, адказвае за правядзенне знешняй палітыкі, з’яўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі, валодае правам вета на законапраекты, зацверджаныя парламентам у першым чытанні, вылучае кандыдатуру прэм’ер-міністра, аб’яўляе памілаванне, прызначае паслоў, прапануе кандыдатуры двух членаў Рэспубліканскага судовага савета і Савета па міжэтнічных адносінах, прызначае членаў Савета бяспекі.

Вышэйшы орган выканаўчай улады — урад. Складаецца з прэм’ер-міністра, якому прэзідэнт даручае сфарміраваць кабінет, і міністраў, прапанаваных прэм’ер-міністрам. Пасля гэтага ўрад абіраецца парламентам і нясе перад ім адказнасць.

Заканадаўчая ўлада

[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшы заканадаўчы орган краіны — аднапалатны Сход, які складаецца з 120 дэпутатаў (85 з іх абіраюцца ўсеагульным прамым галасаваннем, 35 праходзяць па партыйных спісах). Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў — 4 гады. Выбарчым правам надзелены ўсе грамадзяне краіны, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Парламент распрацоўвае і ўхваляе канстытуцыю, прымае законы, сцвярджае падаткі і бюджэт, ратыфікуе міжнародныя дагаворы і пагадненні, прызначае рэферэндумы, сцвярджае і ссоўвае ўрад, прызначае і ссоўвае суддзяў, аб’яўляе амністыю.

Знешняя палітыка

[правіць | правіць зыходнік]

Беларуска-македонскія адносіны

[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 20 студзеня 1993. З 3 красавіка 2002 года македонскі пасол у Расіі атрымаў акрэдытацыю ў Беларусі па сумяшчальніцтве[4].

Грамадзяне Беларусі могуць карыстацца безвізавым ўездам у Рэспубліку Македонію на тэрмін да 90 дзён пры наяўнасці афіцыйнага ці гасцявога запрашэння альбо турыстычнага ваўчара[5].

Узброеныя сілы

[правіць | правіць зыходнік]

УС Македоніі ўдзельнічалі ў Іракскай вайне.

27 сакавіка 2020 года Паўночная Македонія ўступіла ў НАТА.

На 2020 год ва Узброеных сілах Рэспублікі Македонія налічваецца 8 000 чалавек[6].

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]
Статыстычны рэгіён Муніцыпалітэты Плошча, км² Насельніцтва Статыстычны рэгіён Муніцыпалітэты Плошча, км² Насельніцтва
Вардарскі Велес (11[ап 1])
Градска (15)
Дэмір-Капія (21)
Кавадарцы (28)
Негоціна (45)
Росаман (55)
Чашка (68)
3995 153,272 Паўночна-Усходні Кратава (33)
Крыва-Паланка (35)
Куманава (37)
Ліпкава (38)
Ранкаўцэ (54)
Стара-Нагарычанэ (60)
2306 176,174
Паложскі Багавінье (2)
Брвеніца (7)
Госцівар (14)
Егуноўцэ (23)
Жэліна (24)
Маўрава і Растуша (42)
Урапчыштэ (64)
Цеарцэ (65)
Цетава (66)
2479 319,532 Пелаганійскі Бітала (5)
Долнэні (17)
Дэмір-Хісар (22)
Крушэва (34)
Крывагаштані (36)
Могіла (43)
Новацы (46)
Прылеп (52)
Рэсен (56)
4719 231,500
Паўднёва-Заходні Вевчані (10)
Дэбар (18)
Дэбарца (19)
Кічэва (30)
Македанскі-Брод (41)
Охрыд (47)
Пласніца (50)
Струга (61)
Цэнтар-Жупа (67)
3280 220,065 Скопскі Арачынава (1)
Зелянікава (25)
Іліндэн (27)
Петравец (48)
Скоп’е (58)
Сопіштэ (59)
Студэнічані (63)
Чучэр-Сандэва (69)
1818 617,646
Паўднёва-Усходні Басілава (3)
Богданцы (6)
Валандава (8)
Васілева (9)
Геўгелія (13)
Дойран (16)
Кончэ (31)
Наво-Село (44)
Радавіш (53)
Струміца (62)
2741 173,572 Усходні Берава (4)
Вініца (12)
Дэльцэва (20)
Зрноўцы (26)
Карбінцы (29)
Кочані (32)
Лозава (39)
Македанска-Каменіца (40)
Пехчэва (49)
Пробішціп (51)
Светы-Ніколэ (57)
Чэшынава-Аблешэва (70)
Шціп (71)
3539 177,411
  1. Нумары муніцыпалітэтаў у дужках адпавядаюць нумарам дадзеных перыферый на карце зверху.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічная вобласць Македонія падзеленая цяпер паміж трыма краінамі — яе паўднёвая частка, амаль палова ўсёй тэрыторыі, Эгейская Македонія, уваходзіць у склад Грэцыі; усходнія землі — Пірынская Македонія — прыналежаць Балгарыі, а Рэспубліка Македонія раскінулася на поўначы і захадзе, у даліне ракі Вардар.

На большай частцы тэрыторыі размяшчаюцца хрыбты сярэдневысокіх горных сістэм Скопска Чорная Гара, Пінд (вышэйшы пункт — г. Кораб (2753 м) і Пірын, падзеленых шырокімі міжгорнымі катлаванамі. Адзін ад іншага горныя хрыбты адлучаюць даліны рэк Вардар і Струміца, якія працякаюць праз усю краіну. На паўднёвым захадзе размешчаныя часткова належныя Македоніі буйныя азёры Ахрыдскае і Прэспа, а на паўднёвым усходзе — буйнае Дойранскае возера. На рэчцы Длабоцы знаходзіцца самы высокі ў Македоніі вадаспад вышынёй 136 м — Корабскі вадаспад.

Рэгіён сейсмічна актыўны, землетрасенні даволі моцныя. У выніку апошняга, якое адбылося ў 1963, быў моцна разбураны горад Скоп’е.

У Македоніі клімат пераходзіць ад умеранага да субтрапічнага. Сярэдняя тэмпература студзеня — 11-12 °C, ліпеня — 21-23 °C. Гадавая колькасць ападкаў 500—700 мм.

Колькасць, рассяленне

[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных на ліпень 2004 г, насельніцтва рэспублікі складае 2,071,210 чалавек.

Асаблівасцю дэмаграфічнай сітуацыі ў Македоніі з’яўляецца перавышэнне нараджальнасці албанскай часткі насельніцтва над славянскай, што характэрна наогул для мусульманскіх меншасцей у шматлікіх дзяржавах свету. Аднак у апошнія гады нараджальнасць албанцаў падае хутчэйшымі тэмпамі: у 2005 колькасць парадзіх-албанак склала 30,8 % ад агульнага ліку жанчын, якія нарадзілі дзяцей, тады як у 2001 дадзены паказчык дасягаў амаль 40 %.

Сталіцай рэспублікі і самым буйным яе горадам з’яўляецца Скоп’е (насельніцтва 600 тыс.). Іншыя буйныя гарады — Бітала, Куманава, Прылеп і Цетава (насельніцтва 50 — 100 тыс.).

Нацыянальны склад

[правіць | правіць зыходнік]

68 % насельніцтва гаворыць на македонскай мове паўднёваславянскай групы моў. 25 % насельніцтва гаворыць на албанскай мове, 3 % — на турэцкай, 2 % — на серба-харвацкай.

Рэлігійны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Большасць жыхароў краіны (каля 67 %) належыць да некананічнай Македонскай праваслаўнай царквы (адзіны выпадак у свеце, калі большасць насельніцтва належыць на некананічнай праваслаўнай юрысдыкцыі). У 1967 г., царква абвясціла сваю незалежнасць ад Сербскай праваслаўнай царквы, але яе аўтакефалія не прызнаецца іншымі праваслаўнымі цэрквамі. Мусульмане складаюць 30 % ад агульнай колькасці вернікаў, прыхільнікаў іншых канфесій — 3 %. Усяго ў Македоніі 1200 праваслаўных цэркваў і манастыроў і 425 мячэцяў.

Падрабязней гл. таксама: Алкалоід, кампанія

У Македоніі здабываюць храміты, медныя, свінцова-цынкавыя і жалезныя руды, марганец. Ёсць прадпрыемствы чорнай і каляровай металургіі, машынабудаўнічыя, хіміка-фармацэўтычныя, лёгкай і харчовай прамысловасці.

Культура і мастацтва

[правіць | правіць зыходнік]
Помнік Мілтану Манакі.

Вытворчасць фільмаў у Македоніі пачалася ў 1905 годзе са з’яўленнем піянераў кінематографа на Балканах братоў Манакі, якія здымалі, у асноўным, кароткія дакументальныя фільмы, засяроджваючы ўвагу на традыцыях, паўсядзённым жыцці, а таксама значных падзеях, як, напрыклад, візіт у Македонію султана Мехмеда V у 1911 годзе. На працягу 1920-х гадоў у буйных гарадах было адкрыта некалькі кінатэатраў, першым з якіх быў «Апалон», адкрыты ў Скоп’і ў 1925 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны і абвяшчэння Народнай Рэспублікі Македоніі ў складзе Югаславіі македонскі кінематограф пачаў станавіцца больш значным, але да 1980-х гадоў прытрымліваўся югаслаўскай ідэалагічнай хвалі. Асноўнымі тэмамі фільмаў у гэты перыяд былі вызваленне ад войскаў Нацысцкай Германіі ў Другой сусветнай вайне, грамадзянская вайна ў Грэцыі, камуністычныя партызаны і паўстанні супраць Асманскай імперыі. Першым мастацкім фільмам у Македоніі стала стужка «Фросіна» 1952 года, а першай каляровай карцінай стала «Міс Стоўн», знятая ў 1958 годзе. У 1979 годзе ў Бітале быў заснаваны міжнародны кінафестываль братоў Манакі, які праводзіцца да цяперашняга часу.

У 1980-я гады ў македонскім кіно ўвага пачынае надавацца асабістым драмам і дылемам сучаснага жыцця. У 1994 годзе рэжысёр Мілча Манчэўскі прыносіць міжнароднае прызнанне кінематографу сваёй краіны фільмам «Перад дажджом», які атрымаў намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове, а таксама здабыў шмат міжнародных узнагарод, у тым ліку Залатога ільва на Венецыянскім кінафестывалі. Гэты фільм засяроджваецца на тэме этнічных хваляванняў падчас Баснійскай вайны, якая дасягнула свайго гвалтоўнага піку. Пасля гэтага многія македонскія фільмы ў 1990-х і 2000-х гадах атрымлівалі міжнародную аўдыторыю. Асаблівага поспеху дасягнулі фільмы «Пыл» Мілчы Манчэўскага, часткова зняты ў Нью-Ёрку, «Ілюзія» рэжысёра Светазара Рыстоўскага і «Сакрэтная кніга» сумеснай французска-македонскай вытворчасці. Італьянска-македонская стужка «Бал-Кан-Кан» з’яўляецца самай касавай у краіне з 500 тысячамі гледачоў.

Афіцыйныя ўрадавыя сайты

[правіць | правіць зыходнік]