Іхтыёз
Іхтыёз | |
---|---|
МКХ-10 | Q80. |
МКХ-9 | 757.1 |
DiseasesDB | 6646 |
MedlinePlus | 001451 |
MeSH | D007057 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іхтыёзы — група спадчынных захворванняў скуры, характарызуецца парушэннямі арагавення. Этыялогія невядомая. Адрозніваюць некалькі клінічных формаў, абумоўленых рознымі групамі мутантных генаў, біяхімічны дэфект якіх канчаткова не расшыфраваны. Надаюць вялікае значэнне недастатковасці вітаміна А, эндакрынапатыям (гіпафункцыі шчытападобнай залозы, палавых залоз). Сінонімы: кератома дыфузная. Паталагічны працэс — гіперкератоз — прыводзіць да з'яўлення на скуры лускавінак, якія нагадваюць рыбіну луску.
Арагавенні бываюць рознай ступені — ад ледзь прыкметнай шурпатасці скуры, да найцяжкіх змяненняў эпідэрмісу, часам несумяшчальных з жыццём. Існуе шмат формаў іхтыёза і цэлы шэраг рэдкіх сіндромаў, якія ўключаюць іхтыёз як адзін з сімптомаў. Дэрматолагі адрозніваюць, сама меней, дваццаць восем розных формаў захворвання.
Лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Увільгатненне рагавога пласта эпідэрмісу. Мяккасць рагавога пласта эпідэрмісу залежыць ад утрымання ў ім вады. Для ўвільгатнення скуры прымаюць ванны, пасля чаго змазваюць скуру вазелінам. Затрыманню вады ў рагавым пласце спрыяюць таксама крэмы з мачавінай.
Кераталітычныя сродкі. Эфектыўныя прэпараты, якія змяшчаюць прапiленглiколь, гліцэрын і малочную кіслату; іх ужываюць без аклюзіённых павязак. Добра дапамагае прэпарат, які змяшчае саліцылавую кіслату (6 %), прапiленглiколь (60 %) і этанол (20 %), які выкарыстоўваюць з аклюзіённай павязкай. Малочная і гліколевая кіслоты памяншаюць лушчэнне. Эфектыўныя прэпараты, якія змяшчаюць мачавіну (2—20 %), некаторыя з іх ўтрымліваюць і малочную кіслату.
Рэтыноіды: ізатрэтынаін, ацытрэтын іэт-ретынат прымаюць унутр; яны эфектыўныя пры ўсіх формах іхтыёзу. Ретыноіды — гэта вітамін А і яго аналагі, якія шырока прымяняюцца для лячэння вялікай групы скурных захворванняў. У цяжкіх выпадках ретыноіды прымаюць доўга, час ад часу робячы перапынкі. За хворым пастаянна назіраюць, каб своечасова выявіць таксічнае дзеянне прэпарата.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2