Ізюм
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Ізюм[2] — горад у Харкаўскай вобласці Украіны, цэнтр Ізюмскага раёна
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца на р. Северскі Данец ля падножжа гары Крэмэнэць. Чыгуначная станцыя на лініі Харкаў — Лыман.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пад назвай «Ізюм сакма» згадваецца ў 1571 годзе. З 1682 года вядомы як Ізюмскі акоп. У 1688—1765 — Ізюмскі Слабадскі полк. У 1765 — правінцыйны горад, а ў 1780 годзе — пры стварэнні намесніцтва — павятовы горад. Падчас расійска-ўкраінскай вайны ў 2022 горад моцна пацярпеў ад абстрэлаў, з 2 красавіка да 10 верасня 2022 знаходзіўся пад расійскай акупацыяй.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 13 108 чал.
- 1960 год — 9 609 чал.
- 2013 год — 51 511 чал.
- 2021 год — 45 884 чал.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Цеплавозарамонтны, оптыка-механічны, будматэрыялаў, цагляны, піваварны заводы, мэблевая фабрыка. Медыцынскі каледж. Краязнаўчы музей.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Мікалаевіч Пінігін (нар. 1957) — беларускі рэжысёр
- Леў Георгіевіч Ходскі (нар. 1924) — беларускі вучоны ў галіне неарганічнай хіміі