[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

SOS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

SOS (СОС) — міжнародны сыгнал ліха ў радыётэлеграфнай сувязі (з выкарыстаньнем альфабэту Морзэ). Сыгнал ёсьць пасьлядоўнасьцю трох кропак, трох працяжнікаў і трох кропак, якія перадаюцца бяз паўзаў паміж літарамі (· · · — · · ·). У галасавой сувязі сыгнал SOS не ўжываецца, замест яго выкарыстоўваюць сыгнал Mayday.

Дадзены сыгнал быў прыняты ў правілы радыёзлучэньня нямецкім урадам 1 красавіка 1905 року. Стаў выкарыстоўвацца ва ўсім сьвеце пасьля Міжнароднай радыётэлеграфнай канфэрэнцыі 3 лістапада 1906 року. Рашэньне, прынятае на канфэрэнцыі, набыло моц 1 чэрвеня 1908 року.