Тыхуана
Тыхуана | |||||
гішп. Ciudad de Tijuana | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1889 | ||||
Краіна: | Мэксыка | ||||
Штат: | Ніжняя Каліфорнія | ||||
Плошча: | 637 км² | ||||
Вышыня: | 20 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Часавы пас: | UTC-8 | ||||
летні час: | UTC-7 | ||||
Тэлефонны код: | 664 | ||||
Паштовы індэкс: | 22000, 22200, 22127, 22440, 22444, 22650 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 32°32′11.209″ пн. ш. 117°2′13.758″ з. д. / 32.53644694° пн. ш. 117.037155° з. д.Каардынаты: 32°32′11.209″ пн. ш. 117°2′13.758″ з. д. / 32.53644694° пн. ш. 117.037155° з. д. | ||||
Тыхуана | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Сайт (гішп.) |
Тыхуана (па-гішпанску: Tijuana) — горад на поўначы Мэксыкі, сталіца аднайменнага муніцыпалітэту ў Ніжняй Каліфорніі. Другі паводле колькасьці насельніцтва горад у Мэксыцы (1 810 645 чалавек паводле стану на верасень 2019 ) і 45-ы — у Амэрыцы.
Тыхуана — значны вытворчы цэнтар Паўночнай Амэрыкі, а з пачатку XXI стагодзьдзя стаў і «культурнай Мэкай» Каліфорніяў[2]: памежны пераход з суседнім Сан-Дыега штогод перасякаюць больш за 50 мільёнаў чалавек.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва места паходзіць ад ранча «Тыя Хуана», заснаванага Сант’ягам Аргюэла Марагам у 1829 на ўласным зямельным надзеле[3]. Гісторыкі лічаць, што гэтую назву Аргюэла ўзяў з мовы кумэяай — абарыгенных насельнікаў рэгіёну — дзе Тыўан азначае «ля мора».
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першымі пасяленцамі гэтых земляў былі кумэяай — квечанамоўнае племя паляўнічых-зьбіральнікаў. У 1542 року тутэйшыя берагі абсьледаваў эўрапейскі канкістадор Хуан Радрыгес Кабрыльлё, а ў 1602 Сэбастыян Віскаіна нанёс іх на мапу. У 1769 року Хуан Крэсьпі падрабязна задакумэнтаваў даліну будучай Тыхуаны, а Хуніпэра Сэра заснаваў першую місію Верхняя Каліфорнія ў суседнім Сан-Дыега. У 1829 року губэрнатар Ніжняй і Верхняй Каліфорніі Хасэ Марыя дэ Эчэандыя выдзяліў Сант’ягу Аргюэла тэрыторыю плошчаю 100 км2, якая стала ранча Тыя Хуана.
У 1848 пасьля вайны з ЗША Мэксыка страціла Верхнюю Каліфорнію. Дзякуючы перасяленцам адтуль у Тыхуане, дагэтуль населенай пераважна ранчэрамі, сталі разьвівацца й іншыя галіны эканомікі: расьліна- і жывёлагадоўля, перавалачныя пункты для золаташукальнікаў[4].
11 чэрвеня 1889 нашчадкі Сант’ягі Аргюэла і Агустына Альвэры заключылі дамову пра разьвіцьцё мескага паселішча. Гэты дзень лічыцца датай заснаваньня места. Сваю будучыню Тыгуана бачыла ў разьвіцьці турызму. У канцы XIX — першай чвэрці XX стагодзьдзя яна прывабіла гандлем і забавамі мноства каліфарнійцаў. Першую вялікую хвалю турыстаў спрычыніў каліфарнійскі зямельны бум 1880-х.
У 1911, падчас Мэксыканскай рэвалюцыі, места ненадоўга захапілі прыхільнікі Рыкарда Флёрэса Магона. Выбітыя празь месяц фэдэральнымі войскамі, рэвалюцыянэры адступілі на поўнач і былі арыштаваныя арміяй ЗША.
У 1920-х роках, падчас сухога закону ў ЗША, Тыхуана заваблівала турыстаў вольным продажам алькаголю і азартнымі гульнямі. Турыстычным цэнтрам места стала авэню Рэвалюцыі зь ейнымі казіно і гатэлем «Caesar», дзе была прыдуманая салата «Цэзар (салата)».
У 1925 прэзыдэнцкім дэкрэтам Тыхуана была перайменаваная на Сарагосу, але ў 1929 вернутая ранейшая назва.
У 1928 адкрыўся турыстычны комплекс «Agua Caliente» з гатэлем, мінэральным курортам, прыватным аэрапортам, полем для гульні ў гольф, казіно, сабачымі бягамі і конскімі скачкамі. За восем гадоў працы «Agua Caliente» стаў вядомым месцам забаваў галівудзкіх зорак і гангстэраў. Зь яго пачалася кар’ера Рыты Гэйўарт. Начныя мюзыклы з комплексу трансьлявалі радыёстанцыі. У 1935 року прэзыдэнт Лясара Кардэнас забараніў азартныя гульні і казіно ў Ніжняй Каліфорніі, пасьля чаго «Agua Caliente» заняпаў і ўрэшце закрыўся. У 1970-х роках рэшткі збудаваньняў зьнесеныя, на ягоным месцы цяпер навучальная ўстанова.
Дзякуючы турыстам і перасяленцам зь іншых мясьцінаў Мэксыкі насельніцтва Тыхуаны павялічылася з 21 971 чалавека ў 1940 да 65 364 чалавек у 1950 року. Места пераарыентавалася на сямейны турызм і збудавала вялікую колькасьць атракцыёнаў і забаваў.
У 1965 мэксыканскі фэдэральны ўрад запачаткаваў Праграму пагранічнай індустрыялізацыі з мэтай прыцягненьня замежных інвэстыцыяў. Праграма заахвочвала замежныя капіталы адкрываць у памежных местах макілядоры (фабрыкі), што паспрыяла дывэрсыфікацыі эканомікі Тыхуаны. У сваю чаргу гэта выклікала прыток працоўнай сілы з усяе Мэксыкі, і з 1980 да 1985 року насельніцтва места вырасла на паўмільёна чалавек.
У 1972 року пачаліся работы над бэтанаваньнем рэчышча ракі Тыхуаны, што вызваліла 1,8 кв. міляў тэрыторыі, на якой паўстала «Зона Рыё» («Рачная зона») — новы камэрцыйны цэнтар сучаснай Тыхуаны.
У 1994 року ў Тыхуане застрэлілі кандыдата ў прэзыдэнты ад Інстытуцыйнай рэвалюцыйнай партыі Люіса Данальда Калёсіё.
У апошнія гады Тыхуана стала істотным камэрцыйным і міграцыйным цэнтрам між Мэксыкай і ЗША. Нягледзячы на злачыннасьць і цяжкасьці зь пераходам граніцы, яе наведвае мноства турыстаў з ЗША, КНР, Японіі і поўдня Мэксыкі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тыхуана — самае заходняе места Мэксыкі і Лацінскай Амэрыкі, другое паводле велічыні ў Мэксыцы. Знаходзіцца прыкладна за 210 км на захад ад сталіцы штату, Мэхікалі. На поўначы мяжуе зь местамі Імпэрыял-Біч і Сан-Дыега, на паўднёвым захадзе — з Разарыта-Біч. Праз даліну ў цэнтральнай частцы места працякае каналізаваная рака Тыхуана.
У Тыхуане мноства каньёнаў, крутых узгоркаў і плоскаўзвышшаў. Празь пераменлівы рэльеф разьмяшчэньне места вагаецца ад нулявога ўзроўню да 790 м над узроўнем мора.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.cuentame.inegi.org.mx/monografias/informacion/bc/poblacion/default.aspx?tema=me&e=02
- ^ Памылка выкліку Шаблён:Навіна: Парамэтры спасылка і загаловак павінны прысутнічаць// 2 верасьня 2002 г.
- ^ Archived copy Праверана 2019-03-01 г. Архіўная копія ад 2016-12-28 г.
- ^ David Pinera Ramirez Minimal History of Tijuana Праверана 2022-02-20 г. Архіўная копія ад 17 студзеня 2013 г.