Папуляцыя
Папуля́цыя (па-лацінску: populus — народ, насельніцтва) — сукупнасьць асобін аднаго віду, якія свабодна скрыжоўваюцца.
Працягла існуе ў пэўнай частцы арэала, адносна адасобленага ад іншых сукупнасьцей таго ж віду. Для кожнай папуляцыі характэрны пэўная колькасьць асобінаў, суадносіны палоў і асобінаў розных узроставых груп, частасьць варыяцыяў розных адзнак і г. д.
Структура папуляцыі, яе колькасьць і дынаміка вызначаюцца экалягічнай нішай віда, адпаведнасьцю ўмоў пражываньня, патрабаваньнямі індывідаў, што складаюць папуляцыю. Папуляцыі ўласьцівая вялікая здольнасьць да адаптацыі. Адаптыўныя паводзіны папуляцыі і біялягічнага віду прыводзяць да эвалюцыі. Індывід у папуляцыі зьяўляецца аб’ектам дзеяньня асноўнага эвалюцыйнага фактару — натуральнага адбору, а біялягічны від зьяўляецца вынікам эвалюцыі папуляцый.
Гэта форма існаваньня віду і элемэнтарная адзінка эвалюцыі.
Біялягічнай асновай этнічнай папуляцыі зьяўляецца генафонд.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асновы экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання / Л. М. Ражкоў, Т. А. Жарская, У. М. Марцуль, А. І. Роўкач. — Мн. : Ураджай, 1999. — 326, [1] с. — (Вучэбныя дапаможнікі для сярэдніх спецыльяных навучальных устаноў). 2000 экз. ISBN 985-04-0360-8