Via Francigena
Дарога франкаў — другая па папулярнасці пасля шляху Св. Якава паломніцкая дарога сярэдневяковай Еўропы. Па ёй жыхары Англіі і Францыі ішлі ў Рым, а італьянцы — на поўнач, у Кентэрберы. Пры руху ў паўночным кірунку яна называлася дарогай франкаў (лац. Via Francigena), а пры руху на поўдзень — дарогай рымлян (лац. Via Romea).
Першыя сведчанні пра існаванне паломніцкага шляху з Італіі ў Францыю і назад (Iter Francorum) датуюцца 870-мі гадамі. У канцы X стагоддзя па гэтай дарозе прайшоў з Кентэрберы ў Рым архібіскуп Сігерык Сур'ёзны, які пакінуў апісанне свайго маршруту.
У класічным варыянце дарога праходзіла праз Вітэрба, Сіену, Луку, Луніджыяну, Павію, Іўрэю, Вялікі Сен-Бернар, Лазану, Безансон, Рэймс, Арас, Тэруан і Кале, аднак не выключаліся і іншыя маршруты. У канцы XX стагоддзя еўрапейскія ўрады сталі прадпрымаць меры для адраджэння пешага і веласіпеднага турызму па Via Francigena.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя для турыстаў Архівавана 7 лістапада 2005.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Via Francigena