Даўжыня цела ад 30 да 70 см. Пёравыя вушкі адсутнічаюць, тваравы дыск добра выяўлены, вушныя адтуліны вялікія, асіметрычныя і амаль цалкам прыкрытыя зморшчынай скуры. Дзюба высокая, сціснутая з бакоў. Апярэнне друзлае, звычайна шараватае, або рудаватае, з бурымі стракацінамі. Радужына бурага колеру.