Rosa chinensis
Rosa chinensis | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Rósa chinénsis — від раслін роду ружа (Rosa) сямейства Ружавыя.
У дзікім выглядзе не сустракаецца. Відавочна, доўгі час знаходзілася ў культуры. Увезеная з Кітая і некалькі пазней з Бенгаліі. З'яўляецца першай паўторнацвітнеючай ружай, якая патрапіла ў Еўропу[4].
Кітайская назва: 月季花 (yue ji hua)[5].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Кусты прамыя, 1-2 метра вышынёй. Галіны фіялетава-карычневыя, у перасеку круглыя, амаль без шыпоў. Шыпы выгнутыя, тоўстыя, плоскія.
Лісце складанае, 5-11 см даўжынёй; прылісткі звычайна зрослыя з хвосцікам, цэльнакрайнія, часта залозава-апушаныя, вяршыні завостраныя, лісточкі ў колькасці 3-5 (радзей 7), шырока-яйкападобныя або даўгавата-яйкападобныя, 2,5-6 × 1-3 см, амаль голыя, з круглявым або шырока клінаватым аснаваннем, па краі востра-зубчастыя, верхавіны завостраныя.
Кветкі простыя (5 пялёсткаў), паўмахрыстыя або махрыстыя; размешчаны групамі па 2-5, рэдка адзінкавыя, злёгку водарныя або без паху, 4-5 см у дыяметры. Кветаножкі 2,5-6 см, амаль голыя або залозава-опушаныя, прыкветкі ў колькасці 1-3, лінейныя, голыя, па краі залозавыя або цэлыя, вяршыні завостраныя. Гіпантыі яйкападобна-шарападобныя або грушападобныя, голыя. Чашалісцікі ў колькасці — 5, яйкападобныя, часам лістападобнай формы, цэльнакрайнія або некалькі пёрыста-лопасцевыя, радзей суцэльныя. Пялёсткі чырвоныя, ружовыя, белыя або з фіялетавым адценнем, зваротнаяйкападобныя, аснаванне клінаватае, вяршыня выемчатая.
Плады чырвоныя, голыя, яйкападобнай або грушападобнай формы, 1-2 см у дыяметры.
Натуральныя разнавіднасці
[правіць | правіць зыходнік]Паводле The Plant List[6] и Flora of China[5]:
- Rosa chinensis var. chinensis
syn.:Rosa nankinensis Lour., Rosa sinica L.
Кітайская назва: 月季花(原变种) yue ji hua (yuan bian zhong).
Парасткі трывалыя, часта з кручкаватымі шыпамі. Кветкі махрыстыя або паўмахрыстыя. Лісточкаў 3-5, рэдка 7. Пялёсткі чырвонага, ружовага ці белага колеру. Вырошчваецца ў Кітаі, існуе мноства садовых разнавіднасцяў. - Rosa chinensis var. semperflorens (Curtis) Koehne
syn.:Rosa semperflorens Curtis
Кітайская назва: 紫月季花 (zi yue ji hua).
Галіны тонкія, з кароткімі шыпамі. Кветкі махрыстыя, або паўмахрыстыя, адзінкавыя, або па 2-3. Лісточкаў 5-7, зялёныя, часта з фіялетавым або чырванаватым адценнем. Пялёсткі цёмна-чырвоныя або цёмна-чырвона-фіялетавыя. карыатып: 2n = 14*. Вырошчваецца ў Кітаі. - Rosa chinensis var. spontanea (Rehder & E.H. Wilson) T.T. Yu & T.C. Ku
syn.:Rosa chinensis f. spontanea Rehder & E.H. Wilson
Кітайская назва: 单瓣月季花 (dan ban yue ji hua).
Шыпы шырокія. Кветкі простыя. Лісточкаў 3-5. Пялёсткі чырвонага колеру. Распаўсюджанне: Гуйчжоу, Хубэй, Сычуань.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Кітай (Гуйчжоу, Хубэй, Сычуань)[5], Усходнія Гімалаі, Непал, культывуецца ў Індыі і Пакістане[7]. У якасці дэкаратыўнай садовай расліны распаўсюджаная ў Еўропе, Малай Азіі і Японіі[8].
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Кветкі і плады выкарыстоўваюцца ў традыцыйнай кітайскай медыцыне пры лячэнні нерэгулярных і балючых менструацый і хвароб шчытападобнай залозы.
Rosa chinensis з'яўляецца адным з сімвалаў Пекіна[9].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Rosa chinensis на сайте The Plant List
- ↑ Воронцов В. В., Коробов В. И. Всё о розах. — М.: Фитон+, 1972.
- ↑ а б в г Rosa chinensis на сайце Flora of China
- ↑ Rosa chinensis(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 3 кастрычніка 2015.
- ↑ Rosa chinensis на сайце Flora of Pakistan
- ↑ Хржановский В. Г. Розы. Филогения и систематика. Спонтанные виды европ. части СССР, Крыма и Кавказа. Опыт и перспективы использования. — М.: Советская наука, 1958. — С. 173—174. — 497 с. Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ История столицы Китая Архівавана 27 лістапада 2010. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ботаническая иллюстрация из Flora of China Illustrations vol. 9, fig. 148, 4-7
- Rosa chinensis
- Rosa chinensis Архівавана 24 верасня 2015.
- «Brent Dickerson: The First Eighteen CHinas». Rdrop.com. Retrieved 2009-12-07. Архівавана 20 жніўня 2009.