[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Opel Omega

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Opel Omega — аўтамабіль бізнес-класа, вытворчасці нямецкай кампаніі Opel, які выпускаўся з 1986 па 2003 гады.

Opel Omega B
Агульныя даныя
Вытворца: Opel
Выпуск: 1994 - 2003
Зборка: Германія
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4785 мм
Шырыня: 1785 мм
Вышыня: 1450 мм
Колавая база: 2730 мм
На рынку
Іншае
Аб'ём бака: 75 л.

Базавы Omega Select 1994 года выпуску з 134-моцным бензінавым рухавіком, аб’ёмам 2,0 л, быў абсталяваны: падвойнымі падушкамі бяспекі, гідраўзмацняльнікам руля і шклападымальнікамі з электрапрывадам. Іншыя тры ўзроўні камплектацыі — GLS, CD і CDX — таксама былі прапанаваны пакупніку, аднак, толькі CDX быў стандартна абсталяваны кандыцыянерам.

Ёмісты і габарытны ўніверсал Opel Omega абсталяваны ўбудаванымі ў дзверы падвойнымі бэлькамі абароны (ад бакавых сутыкненняў), шматрычагавай задняй падвескай, рулявым прывадам з узмацняльнікам і ABS.

Пасля фэйсліфтынга 1999 г. Opel Omega атрымалі: стандартныя адліваныя дыскі, CD-прайгравальнік і кандыцыянер. У той жа час, стары 2,0-літровы матор быў заменены на новы, больш магутны бензінавы рухавік, аб’ёмам 2,2 л. Сярод іншых магчымых рухавікоў: прадукцыйны 2,6-літровы V6 і хуткі V6, аб’ёмам 3,2 л., Які лепш за ўсё сябе праяўляе ў версіі MV6.[1]

Вынікі тэсту Euro NCAP, 1998[2]
Бяспека пасажыраў 22
Бяспека пешаходаў 16
Пратэставаны аўтамабіль:
Opel Omega 2.0 GL/GLS

Зноскі