[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

In God We Trust

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«In God We Trust» на 20 доларах ЗША

In God We Trust (бел. На Бога мы спадзяёмся) — афіцыйны дэвіз ЗША, а таксама штата Фларыда. Упершыню быў выкарыстаны ў 1864 годзе пры чаканцы манет новага ўзору, а ў 1956 годзе стаў нацыянальным.

Адной з магчымых крыніц фразы In God We Trust з'яўляецца апошняя частка гімна ЗША, тэкст якога быў напісаны ў 1814 годзе Фрэнсісам Скотам Кі. Гімн мае наступныя радкі, якія ўтрымліваюць словы дэвізу: «... And this be our motto: 'In God is our trust'».

Упершыню як дэвіз фраза была ўведзена ў 1864 годзе Сэманам Портлендам Чэйзам пры чаканцы манеты наміналам 2 цэнты.

1 лістапада 2011 г. Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША падтрымалі рэзалюцыю, якая пацвярджае статус нацыянальнага дэвізу Злучаных Штатаў In God We Trust. Прычынай для складання дакумента была страта дэвізам значнасці ў амерыканскім грамадстве. У прыватнасці, адзначыў аўтар рэзалюцыі рэспубліканец Рэндзі Форбс, адной з мэтаў рэзалюцыі з'яўляецца спыненне спробаў аспрэчыць статус фразы, якія рэгулярна робяцца як простымі грамадзянамі ў судах, так і чыноўнікамі, якія выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс.