Futurepop
Выгляд
Futurepop — назва музычнага кірунку, які з’явіўся ў другой палове 1990-х гадоў. Гэта сумесь электра-індастрыялу з сінці-попам і элементамі клубнай электроннай музыкі. Тэрмін прыдуманы Ронанам Харысам (Ronan Harris) з VNV Nation і Штэфанам Гросам (Stephan Groth) з Apoptygma Berzerk, калі яны спрабавалі апісаць гучанне сваіх гуртоў.[1]
Жанру уласцівы чысты неапрацаваны вакал, які нясе меладычную функцыю. Інструменты ж, якія зазвычай нясуць меладычную і гарманічную функцыю, у futurepop пераважна нясуць рытмічную функцыю. Futurepop у пераважнай большасці выпадкаў граецца ў памеры 4/4, у аснове кампазіцыі зазвычай ляжыць фіксаваная рытмічная канструкцыя, што пастаянна дадаецца новымі элементамі.
- Тыповыя прадстаўнікі: VNV Nation, Covenant, Apoptygma Berzerk