Ford Mustang
Ford Mustang — культавы аўтамабіль сегмента Pony Car вытворчасці Ford Motor Company.
Першае пакаленне (1964—1973)
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабіль дэбютаваў на Сусветным кірмашы ў Нью-Ёрку 17 красавіка 1964 года. Недарагі аўтамабіль са спартыўным знешнім выглядам і магутным рухавіком V8 з самага пачатку стаў хітом. Пазней з'явіліся версіі Boss, Mach I і Shelby.
2 сакавіка 1966 года быў прададзены 1 000 000-ы «Мустанг»[1].
Да канца выпуску мадэль значна змянілася і вырасла ў памерах. Шматлікія энтузіясты разглядаюць мадэлі 1969–1973 гадоў як асобныя ад больш ранніх аўтамабіляў, але ўсе Мустангі з 1964 да 1973 года з'яўляюцца часткай сямейства першага пакалення[2].
Shelby GT350
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне першага Mustang дапрацаванага Кэралам Шэлбі пачалося ў жніўні 1964 года. Асноўнай задачай было павялічыць магутнасць рухавіка. Дзякуючы, сярод іншага, новаму ўпускному калектару і карбюратару магутнасць здолелі давесці да прыкладна 310 к.с. Аўтамабіль таксама атрымаў чатырохступеньчатую механічную каробку перадач. Машыны мелі кузаў белага колеру Wimbledon White з блакітнымі палосамі Guardsman Blue. Унутры было дэмантавана задняе сядзенне.
Гатовая машына была прадстаўлена 27 студзеня 1965 года. Было створана 562 асобніка Shelby GT350 і 37 машын GT350R падрыхтаваных для гонак[3].
Шостае пакаленне (2014—2023)
[правіць | правіць зыходнік]Шостае пакаленне Mustang (завадскі код S550) дэбютавала 5 снежня 2013 года[4].
На аўтамабілі ўсталёўвалася некалькі рухавікоў: чатырохцыліндравы EcoBoost 2,3 л., V6 3,7 л., V8 5,0 л., атмасферны V8 5,2 л. прапанаваны для Shelby GT350 і версія гэтага матора з наддзіманнем для GT500.
У жніўні 2018 года з канвеера завода Flat Rock Assembly Plant у Мічыгане сышоў 10-мільённы Mustang. Юбілейным стаў белы кабрыялет Mustang GT, абсталяваны 5,0-літровым рухавіком Coyote V8 (460 к.с.) агрэгатаваным з шасціступеньчатай механічнай каробкай перадач[5].
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2017[6] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 27,7 | 72% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 15,8 | 32% |
Бяспека пешаходаў | 32,8 | 78% |
Актыўная бяспека | 7,4 | 61% |
Пратэставаны аўтамабіль: Ford Mustang 5.0 Fastback |
Мадэльны шэраг уключаў[7]:
- Mustang EcoBoost — базавая мадэль. Абсталяваны чатырохцыліндравым турбіраваным рухавіком EcoBoost аб'ёмам 2,3 л, магутнасць — 310 к.с., круцільны момант — 475 Н·м.
- Mustang EcoBoost Premium — у дадатак да стандартнага абсталявання мае скураныя крэслы, інфармацыйную сістэму Sync 3, бакавыя люстэркі з падаграваннем і сістэму выбару рэжымаў руху Selectable Drive Modes.
- Mustang EcoBoost High Performance Pack — апцыённы пакет для любой мадэлі EcoBoost, купэ або кабрыялета. Выкарыстоўвае перапрацаваную версію рухавіка Ford Focus RS, які выдае магутнасць 332 к.с.
- Mustang GT — мае 5,0-літровы V8 (460 к.с., 570 Н·м), які агрэгатаваны альбо з шасціступеньчатай механічнай каробкай перадач, альбо з 10-ступеньчатай аўтаматычнай. Стандартныя абсталяванне ўключае кіраванне запускам, 18-цалёвыя колы і інфармацыйна-забаўляльную сістэму Ford Sync.
- Mustang GT Premium — у дадатак да Mustang GT мае скураныя сядзенні з падаграваннем і вентыляцыяй, бакавыя люстэркі з падагрэвам, сістэму выбару рэжымаў руху Selectable Drive Modes і інфармацыйную сістэму Sync 3.
- Mustang GT Performance Pack 1 — у пакет уваходзяць новыя 19-цалёвыя дыскі, лепшыя шыны, шасціпоршневыя тармазы Brembo, спойлер, больш жорсткую падвеску. Рухавік — такі самы як на Mustang GT — 5,0-літровы V8 (460 к.с., 570 Н·м).
- Mustang GT Performance Pack 2 — гэты пакет мае іншыя 19-цалёвыя дыскі, шыны Michelin Pilot Sport Cup 2, большыя тармазы Brembo і адаптыўную падвеску Ford MagneRide.
- Mustang Mach 1 — V8, 5,2 л, 480 к.с., 569 Н·м.
- Mustang Bullitt — V8, 5,0 л, 480 к.с., 569 Н·м.
- Mustang Shelby GT350 — V8, 5,2 л, 526 к.с., 582 Н·м.
- Mustang Shelby GT350R — яшчэ больш арыентаваны на трэк, чым GT350. Атрымаў адаптыўную падвеску MagneRide, шасціступеньчатую механічную каробку перадач, вялікія тармазы Brembo, электронную блакіроўку і інш. GT350R таксама мае магутнасць на адну конскую сілу больш, чым GT350, — 527.
- Mustang Shelby GT500 — самая магутная мадэль у шэрагу. Мае 5,2-літровы V8, які выдае 760 к.с. і 847 Н·м. Для Shelby GT500 таксама даступны апцыённы пакет Carbon Fiber Track Pack, які дадае карбонавыя колы, сплітары і шмат іншага.
Апошні Mustang шостага пакалення быў выраблены ў красавіку 2023 года[8].
Сёмае пакаленне (2023)
[правіць | правіць зыходнік]14 верасня 2022 года быў паказаны Mustang сёмага пакалення[9].
Базавы Mustang мае чатырохцыліндравы рухавік з турбанаддзіманнем EcoBoost (2,3 л., 315 к.с.). Стандартны GT выдае 480 к.с., а дадатковая мадыфікацыя выхлапной сістэмы павялічвае яго магутнасць да 486 к.с. Mustang Dark Horse абсталяваны 5,0-літровым рухавіком V8 магутнасцю 500 к.с.
Для мадэлі 2024 года прадугледжана 11 стандартных колераў: «Grabber Blue», «Iconic Silver», «Atlas Blue», «Vapor Blue», «Shadow Black», «Race Red», «Rapid Red», «Yellow Splash», «Carbonize Grey», «Dark Matter», «Oxford White». Эксклюзіўна для Mustang Dark Horse прапануецца колер «Ember Blue». Пры гэтым прадугледжана і некалькі варыянтаў дадатковага аздаблення: версія GT у колеры «Race Red» мае чорны дах і пярэдні сплітар, які адрозніваецца ад такога ў версій GT у колеры «Rapid Red». Мадэль EcoBoost колеру «Yellow Splash» упрыгожана палоскамі на капоце і палосамі па баках кузава. Купэ колеру «Dark Matter» акцэнтавана трыма палосамі па капоце і даху[10].
Зноскі
- ↑ Ford celebrates 1 millionth Mustang (англ.). history.com (13 лістапада 2009). Праверана 2 сакавіка 2020.
- ↑ First Generation: 1964.5-1973 >> 6-Generation Ford Mustang Family Photo Shows Pony Car Evolution (англ.). motor1.com (15 кастрычніка 2018). Праверана 27 студзеня 2020.
- ↑ Debiut Mustanga Shelby GT350 (польск.). autocentrum.pl (27 студзеня 2020). Праверана 27 студзеня 2020.
- ↑ "2015 Ford Mustang Revealed"(англ.). motortrend.com. 2013-12-05. Праверана 2023-04-25.
- ↑ 10 Millionth Ford Mustang Rolls Off The Flat Rock Production Line (англ.). motor1.com (8 жніўня 2018). Праверана 27 студзеня 2020.
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/ford/mustang/27540
- ↑ Ford Has 13 Different Mustang Models: Can You Name Them All? (англ.). motor1.com (16 чэрвеня 2020). Праверана 2 ліпеня 2020.
- ↑ "Ford Mustang S550 (2015-2023): End of the Line for the 6th Gen Pony Car"(англ.). motortrend.com. 2023-04-20. Праверана 2023-04-25.
- ↑ 2024 Ford Mustang Debuts With V8 Power, Unreal Engine Tech, Drift Brake (англ.). motor1.com (14 верасня 2022). Праверана 19 красавіка 2023.
- ↑ See The 2024 Ford Mustang Show Off All 12 Of Its Exterior Colors (англ.). motor1.com (18 красавіка 2023). Праверана 19 красавіка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ford Mustang