[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Eresidae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Eresidae

Самец Eresus kollari
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eresidae C. L. Koch, 1851[1]

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  847721
NCBI  175333
EOL  8796

Eresidae — сямейства аранеаморфных павукоў з надсямейства Eresoidea.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаныя па ўсім Старым Свеце, найбольшая разнастайнасць прадстаўлена ў Афрыцы; адзін від вядомы з Бразіліі.

Гэта буйныя, звычайна цёмнаафарбаваныя, павукі. Маюць тры шэрагі вачэй: у першым — 2, у другім — 4, у трэцім — 2 вока. Заднія вочы шырока расстаўленыя, пярэднія размешчаны кампактна. Хеліцэры буйныя, выступаючыя. Стэрнальны шчыт доўгі і вузкі. Ногі тоўстыя, з нешматлікімі кароткімі шчацінкамі, схаванымі густымі валасінкамі. Пярэднія павуцінневыя бародаўкі шырока рассунутыя, даўжэйшыя і таўсцейшыя за заднія.

Жывуць або ў земляных норах (Eresus), або ў трубчастых павуцінневых сетках на раслінах (Stegodyphus). Харчуюцца, у асноўным, жукамі, у тым ліку вельмі буйнымі і рухомымі. Распаўсюджаныя, галоўным чынам у пустынях, паўпустынях і стэпах. Селяцца часцяком вялікімі калоніямі, некаторыя віды з’яўляюцца сапраўднымі «грамадскімі» павукамі (Stegodyphus mimosarum).

Самка адкладае буйны, лінзападобны кокан, які сама і ахоўвае, перыядычна перагортваючы яго з аднаго боку на іншы. Маладняк зімуе ў нары маці, дзе некалькі разоў ліняе.

Валодаюць унікальным для павукоў матчыным інстынктам — самка корміць свой вывадак, вырыгаючы ўласныя разрэджаныя органы. Калі яе здольнасць разрэджваць вантробы вычэрпваецца, маладняк з’ядае маці[2].

Па дадзеных Сусветнага каталога павукоў  (англ.) на 8 жніўня 2017 года сямейства ўключае 98 відаў, якія аб’ядноўваюцца ў 9 родаў. Да рэвізіі 2010 года да ліку Eresidae таксама адносілі прадстаўнікоў роду Penestomus (=Wajane), цяпер вылучанага ў манатыпнае сямейства Penestomidae.

Зноскі

  1. Platnick, Norman I. (2017): The world spider catalog Архіўная копія ад 26 верасня 2020 на Wayback Machine, version 18.5. American Museum of Natural History. DOI:10.5531/db.iz.0001
  2. Dippenaar-Schoeman, A.S. (1989): The African species of the subfamily Penestominae (Araneae: Eresidae): with description of two new species. Phytophylactica 21: 131—134
  3. Henriques S., Miñano J., Pérez-Zarcos, L., Řezáč, M., Rodríguez, F., Tamajón, R. & Martínez-Avilés J. (2018). First records of Loureedia (Araneae, Eresidae) from Europe, with the description of a new species and a survey of the genus. Revista Ibérica de Aracnología 33: 3—20.