Ensemble Studios
Ensemble Studios | |
---|---|
Тып | распрацоўшчык відэагульняў[d] |
Заснаванне | 1995 |
Скасавана | 2009 |
Пераемнік |
Robot Entertainment Bonfire Studios |
Заснавальнікі | Tony Goodman[d] і Rick Goodman[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Далас, Тэхас |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Тоні Гудман Рык Гудман Джон Буг-Скот |
Галіна | індустрыя камп’ютарных гульняў[d] |
Прадукцыя | Камп’ютарныя гульні |
Матчына кампанія | Microsoft |
Ensemble Studios — амерыканская кампанія, распрацоўшчык камп’ютарных гульняў. Была заснавана ў 1995 годзе як незалежная прыватная кампанія, аднак у 2001 годзе была набыта Microsoft. Распушчаная ў 2009 годзе па эканамічных меркаваннях.
На рахунку студыі мноства гульняў, уключаючы агульнапрызнаныя хіты серыі Age of Empires і Halo Wars. Таксама, Ensemble Studios распрацавала ўласны рухавік Genie Game Engine, выкарыстаны ў Age of Empires, Age of Empires II: The Age of Kings і ў Star Wars: Galactic Battlegrounds.
Гульні
[правіць | правіць зыходнік]Ensemble Studios распрацавала гульнявую серыю Age of Empires, стратэгій у рэальным часе, якая ўключае Age of Empires, Age of Empires II: The Age of Kings і Age of Empires III. Яны таксама выпусцілі адгалінаванне ад арыгінальнай серыі — гульню Age of Mythology. Таксама, да ўсіх іх гульняў былі выпушчаныя дапаўненні, а для Age of Empires III нават два.
Іх апошнім рэлізам стала стратэгія ў рэальным часе Halo Wars для кансолі Xbox 360.
Год выпуску | Назва | Жанр |
---|---|---|
1997 | Age of Empires | Стратэгія ў рэальным часе |
1998 | Age of Empires: The Rise of Rome | дадатак |
1999 | Age of Empires II: The Age of Kings | Стратэгія ў рэальным часе |
2000 | Age of Empires II: The Conquerors | Дадатак |
2002 | Age of Mythology | Стратэгія ў рэальным часе |
2003 | Age of Mythology: The Titans | Дадатак |
2005 | Age of Empires III | Стратэгія ў рэальным часе |
2006 | Age of Empires III: The WarChiefs | Дадатак |
2007 | Age of Empires III: The Asian Dynasties [1] | Дадатак |
2009 | Halo Wars | Стратэгія ў рэальным часе |
Закрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Студыя была зачыненая адразу ж пасля выпуску Halo Wars.
У лютым 2009 года былы кіраўнік Ensemble Studios Тоні Гудман заснаваў новую незалежную студыю — Robot Entertainment і некаторыя былыя работнікі далучыліся да яго[2]. Праз некаторы час, былы прадзюсар Ensemble Studios Дэвід Риппи заснаваў іншую незалежную студыю — Bonfire Studios, якая складаецца цалкам з былых работнікаў Ensemble[3].
У сакавіку 2009 года было паведамлена аб трэцяй студыі — Windstorm Studios, заснаванай чалавекам пад нікам Dusty Monk<! — Як гэты чалавек звязаны з кампаніяй? неабходна ўточить ->[4].
У маі 2009 года некалькімі распрацоўшчыкамі з Ensemble была створана чацвёртая студыя -Newtoy, якая прыступіла да стварэння сваёй першай гульні для iPhone[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ensemble Studios была ўдастоена мноства ўзнагарод за мінулыя гады. Шмат разоў іх праекты былі прызнаныя гульнямі года.
- GameSpy — 2005 Гульня года — PC RTS
- GameSpy — 2005 Лепшая графіка
- GameSpy — 2005 Лепшая музыка — Заахвочвальная прэмія
- GameSpy — Лепшае на E3 2005
- Worth Playing — Выбар рэдакцыі
- PC Gamers — Выбар рэдакцыі
- Game Critics Award — Лепшае на E3 2005
- Game Zone — Узнагарода за выдатныя поспехі
- IGN.com — Выбар рэдакцыі
- IGN — Лепшае на E3 2005
- Daily Game — Лепшае шоу на E3 2005
- GT — Залатая медаль
- GamePower Award
- Strategy Gaming Online — Выбар рэдакцыі
- Gamer Voice — Лепшая ваенная гульня
- GameSpot — Гульня года
- Gamesmania — Узнагарода за адрозненне
- GamesDomain — Узнагарода ад чытачоў
- Thresh’s FiringSquad — Выбар рэдакцыі
- Computer Gaming World — 5 зорак
- Computer Gaming World — Выбар рэдакцыі
- WarGamer — Узнагарода за адрозненне
- GamesWeekly — Топ-15 гульняў
- Academy of Interactive Arts & Sciences — Лепшая стратэгічная гульня года
- GameCenter — 1997 Гульня года
Зноскі
- ↑ Сумесная распрацоўка з Big Huge Games.
- ↑ story = 22133 Ensemble Veterans Form Robot Entertainment, Gamasutra, February 13, 2009.
- ↑ story = 22399 Ensemble Veterans Assemble Bonfire, Gamasutra, February 20, 2009.
- ↑ Third New Studio Emerges From Ensemble Closure, «Gamasutra», March 19, 2009
- ↑ 09/ex-ensemble-studios-devs-form-new-studio-working-on-the-iphone/Fourth New Studio Emerges From Ensemble Closure, Joystiq, May 10, 2009.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Ensemble Studios Архівавана 25 снежня 2008.
- Афіцыйны сайт Microsoft