Blink
Выгляд
Blink — гэта рухавік браўзера, распрацаваны ў рамках праекта Chromium з удзелам Google, Meta, Microsoft, Opera Software, Adobe, Intel, IBM, Samsung і іншых.[1] Упершыню быў анансаваны ў красавіку 2013 года.[2]
Blink з’яўляецца форкам WebCore — кампанента WebKit. Ён выкарыстоўваецца ў Chrome, пачынаючы з версіі 28, Microsoft Edge, пачынаючы з версіі 79, Opera (15+), Vivaldi, Brave, Amazon Silk і іншых браўзерах і фрэймворках на аснове Chromium.
Рухавік Blink мае наступныя кампаненты:
- Механізмы візуалізацыі DOM, HTML DOM і CSS
- Рэалізацыя Web IDL
- Графічны рухавік Skia — робіць выклікі асноўнай графічнай бібліятэкі (напрыклад, OpenGL, Vulkan, DirectX і г.д.), якая залежыць ад платформы
- Рухавік JavaScript V8
Blink рэалізаваны на сямі платформах: Windows, macOS, Linux, ChromeOS, Fuchsia, Android і Android WebView. Таксама неафіцыйна падтрымліваецца ў FreeBSD і OpenBSD.
Версіі Chromium для iOS працягваюць выкарыстоўваць рухавік візуалізацыі WebKit WebCore.[3]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ AUTHORS - chromium/src.git - Git at Google (англ.). googlesource.org. Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Blink: A rendering engine for the Chromium project (англ.). The Chromium Blog. Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ EMIL PROTALINSKI. Google's Blink Q&A: New rendering engine will replace WebKit on all platforms in 10 weeks with Chrome 28 (англ.). thenextweb.com (4 красавіка 2013). Праверана 29 студзеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)