Avicii
Avicii | |
---|---|
шведск.: Tim Bergling | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 8 верасня 1989[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 2018[3][2] (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Klas Bergling[d] |
Маці | Anki Lidén[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дыджэй, прадзюсар |
Гады актыўнасці | 2008-2018 |
Інструменты | клавішныя музычныя інструменты[d], гітара, фартэпіяна, сінтэзатар, FL Studio[d] і Logic Pro[d] |
Жанры | хаус, прагрэсіў-хаус |
Псеўданімы | Цім Берг, Том Хангс, Jovicii, Ashwin |
Супрацоўніцтва | Дэвід Гета, Нікі Рамэра, Адам Ламберт, Найл Роджэрс |
Лэйблы | Mostiko, Vicious Grooves, ARS, At night, LE7ELS |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
avicii.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цім Берглінг (Tim Bergling) — шведскі дыджэй і музычны прадзюсар, найбольш вядомы пад сцэнічным імем Avicii (ɅVICII◢ ◤). Ён таксама выкарыстоўваў псеўданімы Цім Берг і Том Хангс. Avicii праславіўся ў 2010 годзе дзякуючы сінглам «My Feelings for You», «Seek Bromance», «Blessed» і «Levels». Паводле даных часопіса Forbes, у 2013 годзе ён уваходзіў у дзясятку самых высокааплатных дыджэяў свету з гадавым даходам у 20 млн долараў[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Цім Берглінг нарадзіўся ў 1989 годзе ў Стакгольме[6]. Ён пачаў кар’еру, зрабіўшы рэмікс на музычную тэму з відэагульні Lazy Jones, і пазней запісаў уласны трэк «Lazy Lace», які неўзабаве быў выпушчаны на Strike Recordings. На яго музыку паўплывалі ў прыватнасці Basshunter,[7] Лейдбэк Люк, Стыў Анжэла, Tocadisco, Daft Punk, Эрык Прыдз і Аксвел. Выйграўшы прыз праграмы Піта Тонга Fast Trax, Avicii атрымаў шмат прапаноў і ў красавіку 2008 года выпусціў трэк «Manman» на лэйбле Тонга Bedroom Bedlam[6]. У маі таго ж года ён падпісаў кантракты з At Night Management і Vicious Grooves.
Улетку 2011 года брытанская спявачка Леона Льюіс прадставіла песню «Collide», у якасці інструментальнага складніка якой быў выкарыстаны ўрывак з трэка Avicii «Penguin», выкананага ім на канцэртах з канца 2010 года. Дазвол на семпліраванне не быў атрыманы, і пасля скандалу з абвінавачваннямі ў плагіяце і пагрозамі судовага разгляду сінгл Льюіс быў выпушчаны з указаннем Avicii як суаўтара[8]. Увосень таго ж года яго сінгл «Levels» стаў міжнародным хітом: у Вялікабрытаніі, Аўстрыі і Германіі яму ўдалося ўвайсці ў дзясятку, а ў роднай Швецыі дыджэй упершыню заняў вяршыню чарта[9]. Гэты трэк быў пакладзены таксама ў аснову песні Флоу Райды «Good Feeling», якая карысталася вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце і займала перхнія пазіцыі ў музычных чартах. У рэйтынгу часопіса DJ Magazine за 2011 год Avicii падняўся з 39-га на шостае месца, а ў наступным годзе ўвайшоў у першую тройку[10].
На 54-й цырымоніі «Грэмі» ён разам з Дэвідам Гетам былі намінаваны ў катэгорыі «Лепшы танцавальны запіс» за іх сумесны трэк «Sunshine»[11]. У 2013 годзе яшчэ адну намінацыю на «Грэмі» атрымаў яго трэк «Levels» як лепшы танцавальны запіс.
Памёр у Амане 20 красавіка 2018 года[12].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Avicii // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б gravsted.dk
- ↑ Avicii // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2018.
- ↑ https://stoppapressarna.se/svenskt/varldsexklusivt-har-ligger-avicii-begrav
- ↑ The World's Highest-Paid DJs 2013(недаступная спасылка). Forbes. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2014. Праверана 14 лютага 2014.
- ↑ а б O'Brien, Jon.. Avicii: Biography (англ.). AllMusic. Rovi. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 31 мая 2012.
- ↑ Torbjörn Ek. "Boten Anna" fick Avicii att börja göra musik (шведск.). Aftonbladet (26 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2021. Праверана 22 March 2022.
- ↑ Halliday, Josh.. Leona Lewis resolves legal dispute with Swedish DJ over new single (англ.). guardian.co.uk (16 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 31 мая 2012.
- ↑ Discography Avicii (англ.). swedishcharts.com. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 31 мая 2012.
- ↑ Top 100 DJs (англ.)(недаступная спасылка). DJ Mag. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 20 кастрычніка 2012.
- ↑ 54th Annual GRAMMY Awards Nominees And Winners (англ.). Grammy.com. The Recording Academy. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2012.
- ↑ Шведский диджей Avicii умер в 28 лет (руск.). BBC (20 красавіка 2018). Праверана 20 красавіка 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Avicii
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Стакгольме
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Амане
- Пахаваныя ў лене Стакгольм
- Лаўрэаты прэміі American Music Awards
- Пераможцы World Music Awards
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Дыджэі
- Рэміксеры
- Музыканты Швецыі
- Музычныя прадзюсары Швецыі