1980
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1980 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 21 студзеня: Вялікая кітайская сцяна атрымала статус ахоўваемага помніка Кітая.
- 22 студзеня: Затрыманы і адпраўлены ў высылку Андрэй Сахараў.
- 28 студзеня: У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі створаны Інстытут прыкладной фізікі.
- 13 сакавіка: Адкрыты малы спадарожнік Сатурна Каліпса.
- 21 сакавіка: Прэзідэнт ЗША Джымі Картэр абвяшчае амерыканскі байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве.
- 3 мая: Увайшла ў сілу Хельсінкская канвенцыя па ахове марскога асяроддзя раёна Балтыйскага мора.
- 9 мая: Выйшаў у пракат амерыканскі фільм жахаў «Пятніца, 13-е».
- 20 мая: Адкрыты новы павільён Цэнтральнага (Камароўскага) рынка ў Мінску.
- 10 ліпеня: Адкрыты Дзяржаўны літаратурны музей Петруся Броўкі ў Мінску.
- 19 ліпеня: У Маскве стартавалі XXII Летнія Алімпійскія гульні (працягваліся да 3 жніўня).
- 30 ліпеня:
- Астравы Новыя Гебрыды атрымалі незалежнасць пад назвай Рэспубліка Вануату.
- Іерусалім абвешчаны «вечнай і непадзельнай» сталіцай Ізраіля.
- 17 жніўня: У Гданьску прынялі 21 патрабаванне страйкоўшчыкаў.
- 31 жніўня: У Польшчы створаны прафсаюз «Салідарнасць».
- 22 верасня: Пачатак ірана-іракскай вайны (1980—1988).
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 21 лютага: Джыгмэ Кхесар Намг'ял Вангчук, пяты кароль Бутана
- 18 сакавіка: Аляксей Ягудзін, расійскі фігурыст
- 17 чэрвеня: Вінус Уільямс, амерыканская тэнісістка
- 26 жніўня: Крыс Пайн, амерыканскі акцёр
- 26 жніўня: Макалей Калкін, амерыканскі акцёр
- 14 кастрычніка: Бен Уіша, брытанскі акцёр
- 12 лістапада: Раян Гослінг, канадскі акцёр
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 17 лютага: Грэхем Вівіян Сазерленд, брытанскі мастак (нар. 24.8.1903)
- 14 красавіка: Джані Радары, італьянскі дзіцячы пісьменнік (нар. 23.10.1920)
- 15 красавіка: Жан-Поль Сартр, французскі філосаф, пісьменнік і літаратуразнавец (нар. 21.6.1905)
- 29 красавіка: Альфрэд Хічкак, англійскі кінарэжысёр (нар. 13.8.1899)
- 25 ліпеня: Уладзімір Высоцкі, савецкі музыкант, акцёр, паэт (нар. 28.1.1938)
- 16 верасня: Жан Піяжэ, швейцарскі псіхолаг (нар. 9.8.1896)
- 18 верасня: Кэтрын Эн Портэр, амерыканскі пісьменніца (нар. 15.5.1890)
- 27 кастрычніка: Джон Хазбрук Ван Флек, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 13.3.1899)
- 22 лістапада: Мэй Уэст, амерыканская актрыса (нар. 17.8.1893)