[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Яшма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яшма. Заходнія Карпаты, Румынія

Я́шма — асадкава-метамарфагенная тонка- або скрытакрышталічная шчыльная горная парода.

Назва паходзіць з арабскай мовы.

Складзена з тонказярністых агрэгатаў кварцу і афарбавана аксідамі і гідраксідамі жалеза і іншых мінералаў прымесей у чырвоны, жоўты, зялёны, карычневы, шэры, белы і іншыя колеры. Адрозніваюць дэкаратыўныя тыпы яшмы: аднародныя, плямістыя, палоскавыя (плоскапаралельныя і хвалістыя), стракатыя («паркалёвыя» і «парчовыя»), брэкчыяпадобныя і пейзажныя (утвараюцца пры перакрышталізацыі і метасаматозе першасных сургучных і іншых аднародных яшмаў).

Адшліфаваная яшма

Выкарыстоўваецца як вырабны камень у ювелірнай справе, як тэхнічны камень (апорныя прызмы, ступкі, матрыцы і інш.), у гемалогіі і каменярэзнай справе. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Індыі, Венесуэле, Украіне і інш.

У гемалогіі і каменярэзнай справе да яшмы адносяць яшмоіды і яшмападобныя пароды, блізкія да іх па фізічных уласцівасцях і дэкаратыўнасці (акварцаваныя туфіты зеленакаменных тоўшчаў, халцэдонавыя і кварц-халцэдонавыя гідратэрмальна-метасаматычныя ўтварэнні базальтавых тоўшчаў, кварц-палевашпатавыя кантактавыя рагавікі, кіслыя эфузіўныя пароды — фельзіты і фельзітавыя парфіры.