Эйіці Нэгісі
Эйіці Нэгісі | |
---|---|
яп.: 根岸 英一 | |
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1935[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 чэрвеня 2021[3] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, прафесар, даследчык |
Навуковая сфера | арганічная хімія[7] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі (1963) |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эйіці Нэгісі (яп.: 根岸 英一, 14 чэрвеня 1935, Чанчунь, Маньчжоу-го — 6 чэрвеня 2021, Уэст-Лафеет, Індыяна, ЗША) — японскі[9] хімік. Вядомы як першаадкрывальнік так званай рэакцыі Нэгісі. Ганаровы прафесар Універсітэта Пердзью (ЗША). Нобелеўскі лаўрэат па хіміі за 2010 год.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1935 годзе ў горадзе Чанчунь (у той час — сталіца японскай марыянеткавай дзяржавы Маньчжоу-го, у цяперашні час належыць Кітаю). У 1958 годзе скончыў бакалаўрыят па кірунку «Арганічная хімія» Такійскага універсітэта. З 1958 па 1960 гады працаваў у кампаніі Teijin. Атрымаў ступень доктара філасофіі па арганічнай хіміі ў Пенсільванскім універсітэце ў 1963 годзе. Пасля атрымання дыплома зноў вярнуўся ў кампанію Teijin, у якой прапрацаваў да 1966 года. Затым пераехаў у ЗША, дзе два гады працаваў пастдокам ля Герберта Браўна ва Універсітэце Пердзью. У 1968 годзе атрымаў там пасаду асістэнт-прафесара. У 1972—1979 гадах працаваў у Сіракузскім універсітэце, спачатку на пасадзе асістэнт-прафесара, а з 1976 года як дацэнт-прафесар. У 1979 годзе вяртаецца ва Універсітэт Пердзью на пасаду поўнага прафесара. З 1999 года ганаровы прафесар хіміі Універсітэта Пердзью.
У сакавіку 2018 ён і жонка прапалі без вестак, перамяшчаючыся на машыне па штаце Ілінойс і, верагодна, заблудзіліся. Нэгісі быў знойдзены, яго жонка загінула[10].
Навуковыя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Нэгісі пачаў свае навуковыя даследаванні ў 1966 годзе пад кіраўніцтвам Герберта Браўна. Першыя яго працы былі прысвечаны вывучэнню розных борарганічных рэакцый утварэннявуглярод-вугляродных сувязяў. Праз некаторы час навуковец прыйшоў да ўсведамлення таго, што неабходна сканцэнтравацца на пошуку каталітычных рэакцый, якія паскараюць сінтэз.
У 1972 Нэгісі пачаў даследаванні металарганічных рэакцый, каталізуемых пераходнымі металамі. На працягу 1976—1978 гадоў Нэгісі апублікаваў парадку 10 работ, якія апісваюць рэакцыі крос-спалучэння з удзелам розных металарганічных рэчываў, якія змяшчаюць магній, цынк, бор, алюміній, стронцый і цырконій, каталізуемых паладыем або нікелем. Сёння рэакцыі, якія ўтрымліваюць цынк, алюміній або цырконій, называюцца рэакцыямі Негісі. За гэтыя адкрыцця Нэгісі быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па хіміі 2010 года[11].
Сяброўства ў навуковых таварыствах
[правіць | правіць зыходнік]- Амерыканскае хімічнае таварыства (з 1979 года)
- Амерыканская асацыяцыя садзейнічання развіццю навукі (1975—1980, 1992—1994)
- Phi Lambda Epsilon (з 1984 года)
- Японскае хімічнае таварыства (з 1985 года)
- Sigma Xi (з 1989)
- Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2014)[12]
Зноскі
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1715742/Negishi-Ei-ichi
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1719562/Nobel-Prizes-Year-In-Review-2010/296811/Prize-for-Chemistry
- ↑ а б https://www.purdue.edu/newsroom/releases/2021/Q2/ei-ichi-negishi,-one-of-2-nobel-prize-winners-from-purdue-university,-dies.html Праверана 12 чэрвеня 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #172282632 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1002/ijch.198400013/abstract
- ↑ http://www.bloomberg.com/news/2010-10-06/heck-suzuki-negishi-win-nobel-chemistry-prize-for-linking-carbon-atoms.html
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б NNDB — 2002.
- ↑ С начала 1960-х годов живёт и работает в США, однако американского гражданства не имеет
- ↑ International News | Latest World News, Videos & Photos -ABC News - ABC News . Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2018. Праверана 15 сакавіка 2018.
- ↑ The Nobel Prize in Chemistry 2010 (англ.)
- ↑ Ei-ichi Negishi (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- R. Van Noorden Clever coupling catalysts lauded by chemistry Nobel // Nature. — 6.10.2010
- А. Борисова. Нобелевские кросс-сочетания // Троицкий вариант. — № 64, c. 5, 7 (12.10.2010)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ei-ichi Negishi Архівавана 9 кастрычніка 2010. Архіўная копія на афіцыйным сайце Універсітэта Пердзью (англ.)
- Біяграфія на афіцыйным сайце Універсітэта Пердзью (англ.)
- Curriculum Vitae Архівавана 24 кастрычніка 2010. Архіўная копія (англ.)
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Маньчжоу-го
- Памерлі 6 чэрвеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Індыянапалісе
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Такійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Пенсільванскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Кавалеры ордэна Культуры
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі
- Хімікі ЗША
- Хімікі Японіі
- Хімікі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта