[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Флавіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Флавіі (лац.: Flavii) — дынастыя рымскіх імператараў, якая кіравала імперыяй з 69 па 96 г. Заснавальнік дынастыі, Веспасіян, прыйшоў да ўлады ў выніку грамадзянскай вайны 68-69 гг. Пасля яго імператарамі былі паслядоўна два яго сыны, старэйшы Ціт і малодшы Даміцыян. Даміцыян загінуў у выніку змовы, і да ўлады прыйшоў Нерва, прадстаўнік новай, Нерва-Антанінскай дынастыі.

Пры Флавіях пашырылася сярод правінцыялаў рымскае грамадзянства, а многія прадстаўнікі правінцыйнай знаці ўвайшлі ў вершніцкі і сенатарскі станы.