Фанетычная транскрыпцыя
Фанетычная транскрыпцыя (ад лац.: trans праз, перад і лац.: scriptio пісьмо, пісанне, літаральна — перапісванне), спецыяльная сістэма запісу гукаў, якая выкарыстоўваецца пры апісанні фанетычных з’яваў.
Неабходнасць увядзення такой сістэмы выклікана вялікай разнастайнасцю гукаў у мовах сукупна з неабходнасцю з максімальнай дакладнасцю перадаваць вымаўленне на пісьме, а таксама тым, што звычайнае арфаграфічнае пісьмо не прыстасаванае да выканання такой задачы.
Фанетычная транскрыпцыя грунтуецца на наступных прынцыпах:
- кожная яе літара павінна азначаць гук; у ёй не павінна быць літар, якія б не азначалі ў ёй гукаў;
- кожная літара павінна заўсёды азначаць адзін і той самы гук;
- кожная літара павінна азначаць толькі адзін гук, а не спалучэнне гукаў.
У аснове ф.т. можа ляжаць хоць-які алфавіт (напр., у аснове беларускай ф.т. ляжыць беларуская кірыліца), або сукупнасць літар розных алфавітаў, з магчымым выкарыстаннем дыякрытычных знакаў. Але літары, якія не адпавядаюць прынцыпам ф.т., выкарыстоўвацца не могуць (напр., у ф.т. на аснове кірыліцы нельга выкарыстаць літары «е», «ё», «ю», «я»).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародны фанетычны алфавіт (IPA)
- Беларуская фанетычная транскрыпцыя
- Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.