[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Трапезная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тра́пезная[1][2], трапеза[1] (ад стар.-грэч.: τράπεζα — стол, ежа) — спецыяльны будынак з залай для сумесных трапез, з царквою і дапаможнымі памяшканнямі ў хрысціянскіх манастырах. У саціі трапезныя ў XVIXVII стагоддзях мелі вялікія адна, двухстоўпныя або бясстоўпныя залы з адкрытымі тэрасамі-гульбішчамі і лесвіцамі, багатым дэкаратыўным убраннем.

Таксам прасторная невысокая прыбудова з зяходняга боку хрысціянскага храма, якая служыць для богаслужэння ў зімовы час і грамадскіх патрэб прыхаджан. Трапезныя найбольш характэрны для рускай архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў, пашыраны ў пабудовах рэтраспектыўна-рускага стылю канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.