Таццяна Сміт
Таццяна Сміт | |
---|---|
англ.: Tatjana Schoenmaker | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | плаванне[d][1] |
Нарадзілася |
9 ліпеня 1997 (27 гадоў)
|
Грамадзянства | |
Рост | 178 см |
Таццяна Сміт (англ.: Tatjana Smith; у дзявоцтве — Скунмакер (англ.: Schoenmaker), нар. 9 ліпеня 1997, Яганэсбург) — паўднёваафрыканская плыўчыха, якая спецыялізуецца ў брасе. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка свету 2023 года, трохразовая чэмпіёнка Гульняў Садружнасці. Рэкардсменка свету ў плаванні брасам на 200 метраў з 30 ліпеня 2021 года.
На перанесеных з-за пандэміі каранавіруса з 2020 на 2021 год Летніх Алімпійскіх гульнях 27 ліпеня 2021 года стала другой у заплыве 100 метраў брасам. У фінале яна саступіла 17-гадовай амерыканцы Лідзіі Джэйкабі, але апярэдзіла іншую спартсменку з ЗША Лілі Кінг, былую да таго моманту алімпійскую чэмпіёнку. 30 ліпеня ў фінальным заплыве на 200 метраў яна стала алімпійскай чэмпіёнкай і ўстанавіла сусветны рэкорд, апярэдзіўшы двух амерыканскіх плыўчых Лілі Кінг і Энні Лейзар.
У лістападзе 2023 года выйшла замуж за Джоэла Сміта і пачала выступаць пад новым прозвішчам.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ (unspecified title) — World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.