Сігурд
Сігурд | |
---|---|
Міфалогія | германа-скандынаўская міфалогія |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Сігмунд[d] |
Маці | Hjördís[d] |
Жонка | Брунхільда[d] і Крымхільда[d] |
Дзеці | Аслаўг і Svanhildr[d] |
У іншых культурах | Гектар[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сігурд (стар.-сканд.: Sigurðr, ад sigr — «перамога», urðr — «лёс»), Зігфрыд (ням.: Siegfried, сярэдневерхненем. Sivrit) — адзін з найважнейшых герояў германа-скандынаўскай міфалогіі і эпасу, герой «Песні пра Нібелунгаў».
Паводле міфа, Сігурд быў вялікім ваяром, які здзейсніў мноства подзвігаў. Адным з яго подзвігаў была перамога над цмокам. Абмазаўшыся крывёю і тлушчам пачвары, ён набыў непаражальнасць, аднак невялікі ўчастак цела на спіне застаўся неабароненым. Сігурд сватаўся да прыгажуні Крымхільды, сястры бургундскага караля Гунтэра, і ў абмен на яго згоду дапамог яму ажаніцца з ісландскай каралевай Брунхільдай. Падчас сватаўства Сігурд таемна падмяніў Гунтэра і паспяхова прайшоў усе выпрабаванні, якім Брунхільда падвергла жаніха. Праз некаторы час Брунхільда даведалася пра падмену і ўгаварыла Хагена, аднаго з васалаў Гунтэра, адпомсціць Сігурду за падман. Падчас палявання Хаген забівае Сігурда, паразіўшы яго дзідай у слабае месца на спіне.
Паходжанне легенды
[правіць | правіць зыходнік]Пытанне аб зыходным пункце эпічнай асобы Сігурда яшчэ не цалкам высветлена. Некаторыя хацелі бачыць у ім эпічнае адлюстраванне ўспамінаў пра Гістарычнага князя херускаў Армініі, пераможы Вара ў Тэўтабургскім Лесе (Гізебрэхт, Вігфусан). Верагодна, што Сігурд, побач з Брунхільдай і Хагенам, — носьбіт цэнтральнага міфічнага матыву сагі, да якога пасля далучыліся іншыя, збольшага гістарычныя элементы.
У аснове сагі ляжыць агульнаіндаеўрапейскі міф, які тлумачыцца парознаму: адны бачаць у барацьбе героя з супернікамі міфічны выраз змены зімы і лета, іншыя-святла і цемры, дня і ночы; адсюль атаясненне Сігурда то з Богам Бальдрам (Лахманн), то з Фрэерам (Мюлер) або Торам — Донарам, Богам навальніцы; у залежнасці ад гэтага Брунхільда разумеецца альбо як вясна, альбо як сонца, альбо зямная расліннасць. Ёсць таксама навукоўцы (Фішэр, Хайнцэль), якія бачаць у паданнях аб Сігурдзе вынік зліцця некалькіх міфаў або паданняў.
Тую форму, у якой асноўны матыў захаваўся ў «Песні пра Нібелунгах», ён атрымаў у франкаў на Рэйне; адсюль ён, не раней VI стагоддзя, перайшоў да іншых германскіх народнасцяў, у тым ліку і ў Скандынавію, дзе незразумелае там Франкскае імя Sigifrid было заменена імем Сігурда. Там жа атрымалі багатае развіццё паданні пра яго бацьку, Сігмунда, і яго продках, якія былі збольшага ўжо на мацерыку. «Сага пра Вельсунгаў» звязвае род героя з вярхоўным бажаством Одзінам.
Сігурд ў «Песні пра Нібелунгаў»
[правіць | правіць зыходнік]Зігфрыд — галоўны герой «Песні пра Нібелунгаў». Каралевіч з Ніжняга Рэйна, сын франкскага караля Зыгмунта і каралевы Зіглінды, пераможца Нібелунгаў, які авалодаў іх скарбам — золатам Рэйна, — надзелены ўсімі рысамі ідэальнага эпічнага героя. Ён высакародны, адважны, пачцівы. Абавязак і гонар для яго вышэй за ўсё. У «Песні» неаднаразова падкрэсліваецца яго незвычайная прывабнасць і фізічная моц.
У мастацтве і масавай культуры
[правіць | правіць зыходнік]Опера
[правіць | правіць зыходнік]- «Зігфрыд» / Siegfried — опера Рыхарда Вагнера, трэцяя частка тэтралогіі «Кальцо Нібелунга».
- «Гібель багоў» / Götterdämmerung — опера Рыхарда Вагнера, чацвёртая частка тэтралогіі «Кальцо Нібелунга».
У кіно
[правіць | правіць зыходнік]- «Нібелунгі: Зігфрыд» / Die Nibelungen: Siegfried (Веймарская рэспубліка; 1924) рэжысёр Фрыц Ланг, у ролі Зігфрыда — Паўль Рыхтэр.
- «Нібелунгі: Зігфрыд» / Die Nibelungen, Teil 1 — Siegfried (ФРГ, Югаславія; 1966) рэжысёр Харальд Райнль, у ролі Зігфрыда — Уве Беер.
- «Кальцо Нібелунгаў» (2004), у ролі — Бена Фюрман.
Анімэ
[правіць | правіць зыходнік]- «Fate/Apocrypha» (2017)
- «Record of Ragnarok» (2021)
- «Legend of the Galactic Heroes» (1988)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гуревич А. Я. Сигурд // Мифы народов мира : Энциклопедия. — М.: Российская энциклопедия, 1994. — Т. 2. — С. 432—433. — ISBN 5-85270-072-X.
- Зигфрид, в мифологии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Heinrichs, Heinrich Matthias Sivrit – Gernot – Kriemhilt(ням.) // Zeitschrift für Deutsches Altertum und Deutsche Literatur. — Т. 86. — № 4. — С. 279—289.
- Лукьяненко С. В. Дневной Дозор (роман) : Роман. — 2000. — Т. 3. — С. 567-568.
- Петрухин В. Я. Мифы древней Скандинавии. М. 2002.