Рэклама
Рэклама (ад лац.: Reclamare — «сцвярджаць, выкрыкваць, пратэставаць») — інфармацыя, распаўсюджаная любым спосабам, у любой форме і з выкарыстаннем любых сродкаў, адрасаваная няпэўнаму колу асоб і накіраваная на прыцягненне ўвагі да аб’екта рэкламавання, фармаванне або падтрыманне цікавасці да яго і яго прасоўванне на рынку.
Іншыя паняцці рэкламы
[правіць | правіць зыходнік]Рэклама — галіна масавай камунікацыі, у рэчышчы якога ствараюцца і распаўсюджваюцца інфармацыйна вобразныя, экспрэсіўна суб’ектыўныя тэксты, адрасаваныя групам людзей з мэтай заахвоціць іх да вызначанага выбару або ўчынку.
Рэклама — аплачаная, неперсаналізаваная камунікацыя, якая ажыццяўляецца ідэнтыфікаваным спонсарам і выкарыстоўвае сродкі масавай інфармацыі з мэтай схіліць (да чагосьці) ці паўплываць (неяк) на аўдыторыю.
Выкарыстоўваюцца і больш вузкія вызначэння, напрыклад, абмяжоўваюцца толькі таварамі і паслугамі. Часам у вызначэнне ўключаюць такую прыкмету, як камерцыйныя інтарэсы.
Сацыяльная рэклама
[правіць | правіць зыходнік]Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]У Законе Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе» даецца азначэнне паняцця «сацыяльная рэклама»:
рэклама правоў, ахоўных законам інтарэсаў або абавязкаў арганізацый або грамадзян, здаровага ладу жыцця, мераў па ахове здароўя, бяспецы насельніцтва, сацыяльнай абароне, прафілактыцы правапарушэнняў, ахове навакольнага асяроддзя, рацыянальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў, развіццю беларускай культуры і мастацтва, міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, дзяржаўных праграм у сферах аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту альбо іншых з’яў (мерапрыемстваў) сацыяльнага характару, якая накіравана на абарону або задавальненне грамадскіх або дзяржаўных інтарэсаў, не носіць камерцыйнага характару і рэкламадаўцамі якой з’яўляюцца дзяржаўныя органы;[1]
Рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі абавязаны ажыццяўляць распаўсюджванне сацыяльнай рэкламы, прадастаўленай яе рэкламадаўцамі, у межах пяці працэнтаў ад аб’ёму вяшчання (асноўнай друкаванай плошчы) у суткі, адведзенага для рэкламы. Прапанаваныя рэкламадаўцам сацыяльнай рэкламы ўмовы, якія датычаць часу і спосабу яе распаўсюджвання, «з’яўляюцца абавязковымі для рэкламараспаўсюджвальніка, калі рэкламадавец звяртаецца да яго не пазней як за месяц да меркаванага тэрміну яе размяшчэння (распаўсюджвання)»[1].
У Інстытуце журналістыкі БДУ сацыяльную рэкламу вывучаюць на кафедрах сацыялогіі журналістыкі і тэхналогіі камунікацыі. У праграме ёсць курсы «Мастацтва рэкламы», «Рэкламная камунікацыя» і іншыя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе»(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каліта І. Беларуская рэклама: на шляху да нацыянальнага фармата. In: Jazyk a kultúra. 2016, roč. 67, č. 25-26, s. 17-29. https://www.ff.unipo.sk/jak/cislo25-26.html
- Каліта I. Сацыяльная рэклама ў Беларусі. In: Jazyk a kultúra. 2017, roč. 8, č. 29-30, s. 52-65. https://www.ff.unipo.sk/jak/cislo29-30.html
- Калита, И. Национальная идентичность vs. язык товарных знаков и официальных документов. // Minulost, přítomnost a budoucnost v jazyce a v literatuře. Sborník z Mezinárodní konference pořádané katedrou bohemistiky PF UJEP v Ústí nad Labem ve dnech 1.-3. září 2010. 1. díl — část jazykovědná. Ústí nad Labem: PF UJEP, 2011, 379 с., с. 66-73.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Інстытута журналістыкі БДУ Архівавана 20 сакавіка 2013.