Рэйхсвер
Рэйхсвер ням.: Reichswehr | |
---|---|
ням.: Reichswehr | |
Гады існавання | 1919-1935 |
Краіна |
Веймарская рэспубліка Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | Ваеннае міністэрства |
Тып | Узброеныя сілы |
Складаецца з | |
Колькасць | 100 000 чал. (па Версальскім дагаворы) |
Дыслакацыя | |
Дэвіз | Gott mit uns! (З намі Бог!) |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Ханс фон Зект Курт фон Шлейхер |
Рэ́йхсвер (ням.: Reichswehr, ад Reich (дзяржава, імперыя) і Wehr (абарона)) — узброеныя сілы Германіі ў 1919—1935, абмежаваныя па складзе і колькасці ўмовамі Версальскага мірнага дагавора 1919 года.
Вербаваліся па найму (115 тыс. чалавек і абмежаваная колькасць караблёў).
У сакавіку 1935 года Германія абвясціла пра фарміраванне новых узброеных сіл — вермахта, на якія не павінны былі распаўсюджвацца абмежаванні, накладзеныя на рэйхсвер.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Па законе аб абароне краіны, які быў прыняты Рэйхстагам 23 сакавіка 1921 года, германскія ўзброеныя сілы (Reichswehr) падраздзяляліся на сухапутную армію (Reichsheer) і ваенна-марскі флот (Reichsmarine).
У законе паказваліся колькасць і склад рэйхсвера ў строгай адпаведнасці з артыкуламі Версальскага дагавора, які абмяжоўваў склад германскіх узброеных сіл 100-тысячнай сухапутнай арміяй і малалікім ваенна-марскім флотам (усеагульная вайсковая павіннасць адмянялася). Германіі было забаронена мець Генеральны штаб, ваенную авіяцыю, падводныя лодкі, буйныя баявыя караблі, танкі, зенітную і цяжкую артылерыю, а таксама хімічную зброю.
Міністру рэйхсвера фармальна былі падпарадкаваны начальнік упраўлення сухапутных войскаў (chef der heeresleitung) і начальнік упраўлення ваенна-марскіх сіл (chef der marineleitung). Аднак у сувязі з тым, што міністр рэйхсвера не павінен быў з’яўляцца ваеннай асобай, ён абмяжоўваўся ў сваёй дзейнасці толькі выкананнем сваіх міністэрскіх абавязкаў. Непасрэдна міністру рэйхсвера падпарадкоўваліся ад’ютантура, аддзел контрразведкі, юрыдычны і фінансавы аддзелы.
На практыцы вышэйшай ваеннай уладай камандуючых у адносінах да сваіх відаў узброеных сіл карысталіся начальнік упраўлення сухапутных войскаў і начальнік упраўлення ваенна-марскіх сіл. У пытаннях падрыхтоўкі да вайны і выкарыстання ваенных сіл яны атрымлівалі ўказанні непасрэдна ад прэзідэнта рэспублікі, асабістымі кансультантамі якога па гэтых пытаннях яны з’яўляліся.
Упраўленне сухапутных войскаў (Heeresleitung) складалася з пяці ўпраўленняў:
- вайсковага ўпраўлення (Truppenamt) — фактычна гэта быў замаскіраваны Генеральны штаб;
- упраўленне кадрамі (Heerespersonalamt);
- гаспадарчага ўпраўлення (Inspekteure);
- упраўленне ўзбраенняў (Heereswaffenamt);
- адміністрацыйнага ўпраўлення (Heeresverwaltungsamt).
Воінскія фарміраванні
[правіць | правіць зыходнік]Рэйхсвер складаўся з 7 агульных (Allgemeine Divisionen) і 3 кавалерыйскіх дывізій (Kavallerie-Division). Кожная з агульных дывізій складалася з 3-х пяхотных (Infanterie-Regiment) і 1 артылерыйскага палка (Artillerie-Regiment), а таксама з разведвальнага батальёна (Nachrichten-Abteilung), транспартнага батальёна (Fahr-Abteilung), інжынернага батальёна (Pionier-Bataillon), аўтамабільнага батальёна (Kraftfahr-Abteilung), санітарнага батальёна (Sanitäts-Abteilung). Кожны артылерыйскі полк складаўся з 3 батальёнаў (Bataillon), 1 навучальнага батальёна (Ausbildungs-Bataillon) і мінамётнай роты, кожны з батальёнаў складаўся з 4 рот. Кожны з артылерыйскіх палкоў складаўся з 3 дывізіёнаў (Abteilung) і вучэбнай батарэі (Ausbildungs-Batterie), кожны з дывізіёнаў з 3 батарэй (Batterie). Кожная з 3 кавалерыйскіх дывізій складалася з 6 рэйтарскіх палкоў (Reiter-Regiment), кожны кавалерыйскі полк з 6 эскадронаў (Eskadron) (5-ы эскадрон — навучальны (Ausbildungs-Eskadron)).
Баварыя выстаўляла 1 пяхотную дывізію, Саксонія 2 пяхотных палка, Бадэн і Вюртэмберг па 1 пяхотнаму палку, Гесэн 2 пяхотных батальёна, Цюрынгія, Браўншвайг, Ольдэнбург, Анхальт, Ліпе, Брэмен і Любек па 1 пяхотнаму батальёну, Шаумбург-Ліпе — 1 роту, астатнія фарміраванні пастаўляліся Прусіяй (8 цэлых пяхотных палкоў, 9 батальёнаў ў рамках змешаных пяхотных палкоў, 3 роты ў рамках аднаго з змешаных пяхотных батальёнаў). Кожны з кавалерыйскіх палкоў складаўся з 6 эскадронаў. З 18 кавалерыйскіх палкоў 14 выстаўляла Прусія, 1 — Баварыя, 1 — Саксонія, 3 эскадроны — Мекленбург і Вюртэмберг, 2 эскадроны — Бадэн. З 7 артылерыйскіх палкоў 4 выстаўляла Прусія, Баварыя — 1, Бадэн і Вюртэмберг — па 1 дывізіёне.
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]Міністры рэйхсвера
[правіць | правіць зыходнік]- Густаў Носке (1919—1920)
- Ота Геслер (1920—1928)
- Вільгельм Гронер (1928—1932)
- Курт фон Шлейхер (1932—1933)
- Вернер фон Бломберг (1933—1935)
Начальнікі ўпраўлення сухапутных войскаў
[правіць | правіць зыходнік]- Ханс фон Зект (1920—1926)
- Курт фон Шлейхер (1926—1929)
- Курт фон Хамерштайн-Эквард (1930—1934)
- Вернер фон Фрыч (1934—1935)
Начальнікі вайсковага ўпраўлення
[правіць | правіць зыходнік]- Ханс фон Зект (1919—1920)
- Аўгуст Вільгельм Хее (1920—1923)
- Ота Хасэ (1923—1925)
- Георг Ветзель (1925—1926)
- Вернер фон Бломберг (1927—1929)
- Курт фон Хамерштайн-Эквард (1929—1930)
- Вільгельм Адам (1930—1933)
- Людвіг Бек (1933—1935)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Pipes J. Reichswehr - The Armed Forces 1918-1935 // feldgrau.com
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Корум Дж. С.. «Карані бліцкрыгу»: Ганс фон Зект і германская ваенная рэформа(недаступная спасылка). Сайт «Ваенная літаратура» (militera.lib.ru) (26 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2011. Праверана 5 лістапада 2009.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэйхсвер