[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Прамбанан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Прамбанан
7°45′07″ пд. ш. 110°29′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Інданезія
Месцазнаходжанне
Канфесія індуізм
Вышыня 47 м[1]
Сайт borobudurpark.com/pramba…
Map
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Prambanan
(Прамбанан)
Спасылка № 642 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Прыродны, змешаны, культурны
Крытэрыі i, iv
Рэгіён Краіны Азіі і Ціхага акіяна
Уключэнне 1991  (15-я сесія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прамбанан (індан.: Candi Prambanan) — помнік індуісцкай архітэктуры IX ст. н. э. на востраве Ява ў Інданезіі.

Архітэктурная мадэль Прамбанана

Назва архітэктурнага комплекса Прамбанан запазычана ад наймення суседняй вёскі і паходзіць ад яв.: Para Brahman, што значыць «найвышэйшы брахман». Згодна пісьмовай крыніцы 856 г. ён меў назву Шывагра або Шывалая (літаральна «прастора Шывы»).

Будаўніцтва звязана з прыходам да ўлады ў старажытнай дзяржаве Матарам ў сярэдзіне IX ст. індуісцкай дынастыі. Першапачаткова ўяўляў сабою комплекс з некалькіх індуісцкіх храмаў, прысвечаных Шыве. У цэнтральным храме магла захоўвацца вялізарная статуя гэтага бога. Прамбанан быў пакінуты вернікамі ў X ст. н. э. у сувязі з вулканічнай актыўнасцю і масавым перасяленнем на ўсход вострава Ява.

У навуковай літаратуры першае апісанне храмавага комплекса з’явілася ў 1811 г. З 1918 г. адбываецца паступовая рэканструкцыя.

Комплекс Прамбанан складаецца ўсяго з 240 асобных індуісцкіх храмаў. Цэнтральнае месца займаюць храмы, прысвечаныя багам Шыве, Вішну і Брахме. Храм Шывы найбольшы па памерах, дасягае 47 м у вышыню і 37 м у шырыню.

Асаблівую цікавасць маюць рэльефы з выявамі сцэн з «Махабхараты» і «Рамаяны»:

Прамбанан уключаны ў 1991 г. у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 642
рус.англ.фр.