Парнас
Выгляд
Парнас | |
---|---|
грэч. Παρνασσός | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 455 м |
Адносная вышыня | 1 590 м |
Размяшчэнне | |
38°31′59″ пн. ш. 22°37′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парна́с (грэч. Παρνασσός) — горны масіў у Грэцыі, на поўнач ад Карынфскага заліва. Вышыня 2457 м.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Складзены з вапнякоў, вяршыня скалістая. Да вышыні 1000 м укрыты міжземнаморскімі хмызнякамі і хваёвымі лясамі.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Каля падножжа Парнаса — старажытнагрэчаскі горад Дэльфы, археалагічны запаведнік, уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны, рэшткі помнікаў архітэктуры VII ст. да н.э. — I ст. н.э.
Паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі Парнас — месцазнаходжанне Апалона і муз; у пераносным значэнні — садружнасць паэтаў, парнаскія кветкі — вершы, парнаскія сёстры — музы. Адсюль выраз «Узысці на Парнас»: дасягнуць сапраўднага поспеху і прызнання ў літаратуры і мастацтве.
Архітэктурны музей. Нацыянальны парк.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Парнас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).