[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Палікрат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палікрат
стар.-грэч.: Πολυκράτης
Тыран Самаса
538 да н.э./535 да н.э.522 да н.э.
Папярэднік няма
Пераемнік Маяндрый

Нараджэнне 574 да н.э.
Смерць 522 да н.э.[1]
Бацька Эак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палікра́т (стар.-грэч.: Πολυκράτης; ? — каля 515 да н.э.) — старажытнагрэчаскі тыран вострава Самас (каля 540 — каля 522 гг. да н.э.).

З дапамогай братоў авалодаў востравам Самас, дамогся яго палітычнага аб'яднання, увёў замест родавых тэрытарыяльныя філы. Праводзіў палітыку ў інтарэсах гандлёвы-рамесніцкіх слаёў дэмасу. Пры ім пабудаваны мол і хвалярэзы ў гавані, водаправод, храм багіні Геры. У барацьбе з гарадамі Малой Азіі і астравамі Эгейскага мора за гандлёвыя шляхі стварыў моцны флот і ўсталяваў сваю гегемонію над усім Эгейскім морам. Збіраў творы мастацтва, рукапіс; пры яго двары жылі паэты Анакрэонт і Івік, урач Дэмакед, філосаф Піфагор. Палітыка Палікрата выклікала супраціўленне родавай арыстакратыі, якая ў саюзе са Спартай і Карынфам падняла супраць яго паўстанне. Забіты паводле загаду Ахеменідаў.

Палікрату прысвечана балада Ф. Шылера «Пярсцёнак Палікрата».

Зноскі