Падвойны альбом
Падвойны альбом ― аўдыё-альбом, які складаецца з двух музычных носьбітаў аднаго тыпу, звычайна дзвюх грамкружэлак[1] або двух кампакт-дыскаў. Падвойны альбом звычайна выпускаецца таму, што даўжыня альбома перавышае ёмістасць носьбіта. Часцей за ўсё выканаўцы падаюць падвойныя альбомы як адзіны мастацкі твор, аднак ёсць выключэнні, такія як «Some Time in New York City » Джона Ленана, які складаўся з аднаго студыйнага альбома і аднаго канцэртнага альбома, і «Speakerboxxx/The Love Below » дуэта «OutKast » (фактычна два сольныя альбомы, па адным ад кожнага ўдзельніка дуэта). З моманту з’яўлення кампакт-дыскаў, альбомы часам выпускаюцца ў камплекце з бонус-дыскам, які змяшчае дадатковыя матэрыялы да асноўнага альбома, а таксама з канцэртнымі трэкамі, студыйнымі «аўтэйкамі», выразанымі песнямі і іншым нявыдадзеным матэрыялам. У далейшым, бонус матэрыялы сталі таксама выдавацца на DVD, дзе знаходзіліся аналагічныя бонусныя матэрыялы, напрыклад відэа, якое адносіцца да альбома, ці DVD-Audio версіі тых жа кампазіцый з альбома. Некаторыя такія дыскі таксама выпускаліся ў двухбаковым фармаце DualDisc.
Зноскі
- ↑ 12 Inch Records | Standard Vinyl | Vinyl Record Pressing CANADA USA . standardvinyl.com. Праверана 10 жніўня 2020.