[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Нюкта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нюкта / Нікта
Νυκτός
Нікта, багіня ночы (Адольф-Вільям Бугро — Ноч (1883))
Нікта, багіня ночы (Адольф-Вільям Бугро — Ноч (1883))
Міфалогія Старажытнагрэчаская міфалогія
Сфера ўплыву ноч
Пол жаночы
Занятак багіня ночы
Бацька Хаас
Маці Імгла
Браты і сёстры Эрэб, Гея, Тартар і Эрот
Муж Эрэб
Дзеці Немезіда, Charon[d], Гемера, Эрыс, Hypnos[d], Morpheus[d], Танатас, Momus[d], Апата, Geras[d], Lyssa[d], Oneiroi[d], Moirae[d], Эфір, Керы, Philotes[d], Moros[d], Oizys[d], Epiphron[d], Гесперыды, Phantasos[d], Atropos[d][1][2], Clotho[d][1][2], Lachesis[d][1][2], Eleos[d], Dolos[d], Hybris[d], Amicitia[d], Contentio[d], Dumiles[d], Epaphus[d], Euphrosyne[d], Эрот і Hesperis[d]
Перыяд жыцця несмяротная
У іншых культурах Нокс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ню́кта, Ні́кта (стар.-грэч.: Νύξ, Νυκτός, «ноч») — бажаство ў грэчаскай міфалогіі[3], персаніфікацыя начной цемры.

Паводле Гесіёда, Нюкта нарадзілася з Хааса (у выкладзе Гігіна, ад Хааса і Імглы[4]), з'яўляецца адной з першасных светаўтваральных патэнцый. Нікта нарадзіла светлага Эфіра і Гемеру (Дзень) (ад свайго брата Эрэба, які ўвасабляе вечную цемру)[5], а таксама яшчэ Танатаса (Смерць)[6], Гіпнаса (Сон)[6], Гераса (Старасць)[6], Эрыс (Разлад)[6], Керу (Гвалтоўную смерць; пад імем кер могуць таксама выступаць некалькі багінь)[6], Мора (які «адказваў» за рок і гвалтоўную смерць)[6], Харона, перавозчыка памерлых у Аід, — сілы, што хаваюць у сабе тайны жыцця і смерці, якія выклікаюць дысгарманічнасць у быцці свету, без якой, аднак, неймаверны ні свет, ні яго канчатковая гармонія. Часам у лік дзяцей Нюкты ўключаюць таксама Немесіду (Помста)[6], Апату (Зман)[6], Аніра — бога прарочых і хлуслівых сноў[6], Мома — бога насмешак[6], гесперыд[6], мойр (багінь лёсу)[6][7].

Жытло Нюкты размешчана ў бездані Тартара[8]; там сустракаюцца Нюкта-Ноч і Дзень-Гемера, змяняючы адзін аднаго і напераменку абыходзячы зямлю. Побач дамы сыноў Нікты — Сну і Смерці, на якія ніколі не глядзіць Геліяс.

Орфікі лічылі Нюкту (а не Хаас) першакрыніцай быцця. У арфічнай тэагоніі з Дэрвені Нюкта — «карміцелька багоў», з якой пачынаецца радавод[9]. Паводле орфікаў, было тры Нюкты: першая «праракае», другая «шаноўная», з ёй злучаецца яе бацька Фанес, а трэцяя нараджае Дыку[10]. Ёй прысвечаны III арфічны гімн, дзе яе атаясамляюць з Афрадытай[11]. Паводле Мусея, усё паходзіць ад Ночы і Тартара[12].

Яе аракул ў Мегарах[13]. Давала прадраканні ў Дэльфах[14].

У гонар Нюкты названы два нябесныя целы. Гэта імя носяць астэроід «Нюкта» з парадкавым нумарам 3908 і адзін з пяці спадарожнікаў Плутона — «Нікта», які быў адкрыты ў 2005 годзе і атрымаў назву 21 чэрвеня 2006 г. на сесіі Міжнароднага астранамічнага саюза.

Зноскі

  1. а б в Гесіёд 217 // Θεογονία — 0700.
  2. а б в Любкер Ф. Μοῖρα // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 878–879.
  3. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.218, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.470
  4. Гігін. Міфы. Увядзенне 1
  5. Гесіёд. Тэагонія 123—125
  6. а б в г д е ё ж з і к л Гесіёд. Тэагонія 211—225
  7. Сафокл, фр.1018b
  8. ТАРТАР(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2014. Праверана 8 ліпеня 2014.
  9. Фрагменты ранних греческих философов. Ч.1. М., 1989. С.46; Дамаскій. Пра першыя пачаткі 124
  10. Орфіка, фр.99 Керн
  11. Арфічныя гімны III 2
  12. Мусей, фр.1 Керн; Комментарий А. А. Тахо-Годи в кн. Античные гимны. М., 1988. С.329
  13. Паўсаній. Апісанне Элады I 40, 6
  14. Схолии к Пиндару. Пифийские песни Введение // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.172; Плутарх. Почему божество медлит с воздаянием 28