[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Нестар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нестар (грэч. Νέστωρ) — герой старажытнагрэчаскай міфалогіі, цар Піласа. Сын Нелея, унук Пасейдона. Паводле «Іліяды» Гамера Нестар — адзін з правадыроў грэчаскага войска ў Траянскай вайне, сярод якіх ён вылучаецца мудрасцю і красамоўствам. З-за старасці Нестар амаль не ўдзельнічае ў баях, але дапамагае грэкам разумнымі парадамі. У «Адысеі» Нестар расказвае сыну Адысея Тэлемаху аб вяртанні грэкаў з-пад Троі. У сусветнай літаратуры імя Нестара стала сімвалам мудрай старасці.

  • Блаватская Т. В. Ахейская Греция во втором тысячелетии до н.э., М., 1966;
  • Гомер Илиада, М., 1993;
  • Его же Одиссея, М., 1993;
  • Кун Н. А. Легенды и мифы древней Греции, Минск, 1989.