[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Марк Уільямс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марк Уільямс
Снукер
Снукер

англ.: Mark James Williams
Фота
 
Дата нараджэння: 21 сакавіка 1975(1975-03-21)[1] (49 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Уэльс
Вядучая рука: левая
Прафесійная кар’ера: 1992–...
Найвышэйшы рэйтынг: 1 (02.05.200006.05.2002
06.05.200303.05.2004
03.05.201111.09.2011)
Цяперашні рэйтынг: 3 (8 мая 2018)
Прызавыя грошы: > £5,800,000
Найвышэйшая серыя: 147 (2 разы:
Чэмпіянат свету 2005,
Кубак Русельсгайма 2010)
Колькасць соценных серый: 439
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 21
Нізкарэйтынгавыя турніры: 2
Іншыя прафесійныя турніры: 5
Чэмпіён свету: (2000, 2003, 2018)

Марк Джэймс Уільямс (англ.: Mark James Williams; нар. 21 сакавіка 1975, Блайнай-Гвэнт, Уэльс) — валійскі прафесійны гулец у снукер. Трохразовы і дзеючы чэмпіён свету і былы лідар сусветнага рэйтынгу (2000/2001, 2001/2002, 2003/2004, 2011/2012). З’яўляецца адным з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны — чэмпіянат Вялікабрытаніі (1999, 2002), Мастэрс (1998, 2003) і чэмпіянат свету (2000, 2003, 2018). Пераможца 21-го рэйтынгавага турніру (пятае месца ў гісторыі пасля Стывена Хендры, Роні О’Салівана, Джона Хігінса і Стыва Дэвіса). З сезона 1996/1997 нязменна ўваходзіць у топ-32, а з сезона 1996/1997 да сезона 2007/2008, з сезона 2009/2010 да ліпеня 2013 года, а таксама са студзеня 2015 года да лютага 2017 года — у топ-16 сусветнага рэйтынгу.

Стаў прафесіяналам у 1992 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў 1996 годзе атрымаў дзве рэйтынгавыя перамогі і ўвайшоў у топ-16 рэйтынгу. У 1998 годзе перамог на Мастэрс, здабыўшы першы тытул Трайной кароны, а ў 1999 годзе выйшаў у фінал чэмпіянату свету, дзе саступіў Стывену Хендры (11:18) і здабыў перамогу на чэмпіянаце Вялікабрытаніі. У 2000 годзе здабыў першую перамогу на чэмпіянаце свету, перамогшы ў фінале свайго суайчынніка Мэцью Стывенса (18:16), пасля чаго стаў лідарам сусветнага рэйтынгу на два сезоны. У сезоне 2002/2003 стаў трэцім снукерыстам у гісторыі (пасля Стыва Дэвіса і Стывена Хендры), які выйграў усе турніры Трайной кароны за адзін сезон. Пасля другой перамогі на чэмпіянаце свету ў 2003 годзе, у фінале якога быў пераможаны Кен Доэрці (18:16), зноў падняўся на першы радок у рэйтынгу і выйграў свой 15-ы рэйтынгавы тытул на кубку LG (былы Гран-пры) і трэці тытул гэтага турніру (другое месца ў гісторыі турніру разам са Стывам Дэвісам і Нілам Робертсанам пасля Стывена Хендры і Джона Хігінса, якія выйгралі па 4 тытулы). За гэты перыяд выйграў рэкордныя тры тытулы Тайланд Мастэрс (Джэймс Уатана таксама выйграў тры тытулы турніру ў Тайландзе, але адзін з іх быў нярэйтынгавым)

Пасля перыяду дамінавання ў снукеры пачаў губляць форму і ў сезоне 2005/2006 упершыню з 1997 года апусціўся ніжэй за пятае месца ў рэйтынгу, заняўшы дзявятую пазіцыю. За пяць сезонаў з 2004 да 2009 года выйграў толькі адзін рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2006 года, а ў сезоне 2008/2009 упершыню за 12 гадоў вылецеў з топ-16. У 2010 годзе выйграў трэці тытул адкрытага чэмпіянату Кітая, здабыўшы першую перамогу рэйтынгавага ўзроўню за 4 гады і стаўшы рэкардсменам турніру па колькасці перамог, і дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў 2011 годзе выйграў свой 18-ы рэйтынгавы тытул на German Masters і ў пяты раз дайшоў да паўфінальнай стадыі чэмпіянату свету, дзякуючы чаму пасля перапынку ў 7 гадоў зноў падняўся на першае месца ў сусветным рэйтынгу, на якім пратрымаўся чатыры месяцы. Пасля гэтай перамогі яшчэ чатыры разы даходзіў да фіналаў рэйтынгавых турніраў, але не здабываў перамог, тройчы саступіўшы ў вырашальных фрэймах і толькі ў сезоне 2017/2018 здабыў 19-ы і 20-ы рэйтынгавыя тытулы на адкрытым чэмпіянаце Паўночнай Ірландыі і German Masters, а таксама ў трэці раз перамог на чэмпіянаце свету ва ўзросце 43 гадоў, упершыню за 15 гадоў парйшоўшы ў фінал найбуйнейшага спаборніцтва і стаўшы самым узроставым чэмпіёнам свету з 1978 года.

У агульнай колькасці займаў найвышэйшы радок у сусветным рэйтынгу больш за тры гады і чатыры месяцы. Апроч 21-го рэйтынгавага тытулу выйграў 2 нізкарэйтынгавыя турніры і 5 прафесійных нярэйтынгавых спаборніцтваў. Нягледзячы на падзенне ў рэйтынгу і страту стабільнасці пасля 2011 года, працягваў падтрымліваць моцны ўзровень гульні, выйграўшы чэмпіянат свету сярод ветэранаў у 2015 годзе і чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў 2017 годзе. Чатыры разы прадстаўляў зборную Уэльса на кубках свету (1996, 2011, 2015 і 2017) і тройчы на кубках Нацый (1999, 2000 і 2001), здабыўшы перамогу ў 1999 годзе (разам з Дарэнам Морганам, Мэцью Стывенсам і Дамінікам Дэйлам) і дайшоўшы да фіналу ў 2000 годзе (у тым жа складзе). За сваю кар’еру зрабіў больш за 400 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-10 снукерыстаў у гісторыі па колькасці соценных серый, а таксама зарабіў больш за 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, займаючы чацвёртае месца ў гісторыі па гэтым паказчыку (пасля Роні О’Салівана, Стывена Хендры і Джона Хігінса). Двойчы ў кар’еры выконваў максімальныя брэйкі — 147 ачкоў. Атрымаў мянушку «Валійская машына па забіванні шароў» (англ.: «The Welsh Potting Machine») за сваё выбітнае майстэрства пры гульні адзіночных шароў.

Фіналы турніраў

[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынгавыя турніры: 33 (21 перамога, 12 паразаў)

[правіць | правіць зыходнік]
Легенда
Чэмпіянат свету (3:1)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (2:2)
Іншыя (16:9)


Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 1996 Адкрыты чэмпіянат Уэльса Пэрат ДжонСцяг Англіі Джон Пэрат 9:3
2 Перамога 1996 Гран-пры Хэндэрсан ЮэнСцяг Шатландыі Юэн Хэндэрсан 9:5
3 Перамога 1997 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 9:2
4 Перамога 1998 Адкрыты чэмпіянат Ірландыі МакМанус АланСцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 9:4
5 Перамога 1999 Адкрыты чэмпіянат Уэльса Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 9:8
6 Перамога 1999 Тайланд Мастэрс МакМанус АланСцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 9:7
7 Параза 1999 Чэмпіянат свету Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 11:18
8 Параза 1999 Гран-пры Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 8:9
9 Перамога 1999 Чэмпіянат Вялікабрытаніі Стывенс МэцьюСцяг Уэльса Мэцью Стывенс 10:8
10 Параза 2000 Гран-пры Мальты Доэрцй КенСцяг Ірландыі Кен Доэрці 3:9
11 Перамога 2000 Тайланд Мастэрс Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 9:5
12 Параза 2000 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 1:9
13 Перамога 2000 Чэмпіянат свету Стывенс МэцьюСцяг Уэльса Мэцью Стывенс 18:16
14 Перамога 2000 Гран-пры ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 9:5
15 Параза 2000 Чэмпіянат Вялікабрытаніі Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 4:10
16 Параза 2000 Адкрыты чэмпіянат Кітая ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 3:9
17 Перамога 2002 Адкрыты чэмпіянат Кітая Хэмйлтан ЭнтанйСцяг Англіі Энтані Хэмілтан 9:8
18 Перамога 2002 Тайланд Мастэрс Лй СтывенСцяг Англіі Стывен Лі 9:4
19 Перамога 2002 Чэмпіянат Вялікабрытаніі Доэрцй КенСцяг Ірландыі Кен Доэрці 10:9
20 Параза 2003 Адкрыты чэмпіянат Уэльса Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 5:9
21 Перамога 2003 Чэмпіянат свету Доэрцй КенСцяг Ірландыі Кен Доэрці 18:16
22 Перамога 2003 Кубак LG Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 9:5
23 Перамога 2006 Адкрыты чэмпіянат Кітая Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 9:8
24 Перамога 2010 Адкрыты чэмпіянат Кітая Дзйн ЦзюньхуэйСцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 10:6
25 Параза 2010 Чэмпіянат Вялікабрытаніі Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 9:10
26 Перамога 2011 German Masters Сэлбй МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 9:7
27 Параза 2011 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Бйнэм СцюартСцяг Англіі Сцюарт Бінэм 8:9
28 Параза 2011 Шанхай Мастэрс Сэлбй МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 9:10
29 Параза 2015 Players Championship Пэры ДжоСцяг Англіі Джо Пэры 3:4
30 Параза 2017 Адкрыты чэмпіянат Кітая Сэлбй МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 8:10
31 Перамога 2017 Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі Янь БйнтааСцяг Кітая Янь Бінтаа 9:8
32 Перамога 2018 German Masters Дот ГрэмСцяг Шатландыі Грэм Дот 9:1
33 Перамога 2018 Чэмпіянат свету Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 18:16

Нізкарэйтынгавыя турніры: 3 (2 перамогі, 1 параза)

[правіць | правіць зыходнік]
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2010 Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 1 Магуайр СтывенСцяг Шатландыі Стывен Магуайр 4:0
2 Перамога 2013 Адкрыты чэмпіянат Ротэрдама Сэлбй МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 4:3
3 Параза 2015 Адкрыты чэмпіянат Гдыні Робертсан НйлСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 0:4

Мастэрс: 3 (2 перамогі; 1 параза)

[правіць | правіць зыходнік]
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 1998 Мастэрс Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 10:9
2 Параза 2002 Мастэрс Хантэр ПолСцяг Англіі Пол Хантэр 9:10
3 Перамога 2003 Мастэрс Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 10:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 51 (28 перамог, 23 паразы)

[правіць | правіць зыходнік]
Легенда
Рэйтынгавыя турніры (21:12)
Нізкарэйтынгавыя турніры (2:1)
Нярэйтынгавыя турніры (5:10)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)


Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 5 лістапада 1994 Benson & Hedges Championship, Эдынбург, Шатландыя Лоулер РодСцяг Англіі Род Лоўлер 9:5
Параза 1 1995 WPBSA Minor Tour 1994/1995 — Этап 6 Генры ДруСцяг Шатландыі Дру Генры 5:6
Перамога 2 3 лютага 1996 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс Пэрат ДжонСцяг Англіі Джон Пэрат 9:3
Перамога 3 27 кастрычніка 1996 Гран-пры, Борнмут, Англія Хэндэрсан ЮэнСцяг Шатландыі Юэн Хэндэрсан 9:5
Перамога 4 5 красавіка 1997 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Плімут, Англія Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 9:2
Перамога 5 8 лютага 1998 Мастэрс, Лондан, Англія Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 10:9
Перамога 6 23 мая 1998 Pontins Professional, Прэстацін, Уэльс Кларк МартынСцяг Англіі Мартын Кларк 9:6
Параза 2 13 снежня 1998 German Masters, Бінген, Германія Пэрат ДжонСцяг Англіі Джон Пэрат 4:6
Перамога 7 20 снежня 1998 Адкрыты чэмпіянат Ірландыі, Тэла, Ірландыя МакМанус АланСцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 9:4
Перамога 8 31 студзеня 1999 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Кардыф, Уэльс Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 9:8
Перамога 9 7 сакавіка 1999 Тайланд Мастэрс, Бангкок, Тайланд МакМанус АланСцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 9:7
Параза 3 3 мая 1999 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 11:18
Параза 4 5 верасня 1999 Кубак чэмпіёнаў, Кройдан, Англія Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 5:7
Параза 5 24 кастрычніка 1999 Гран-пры, Прэстан, Англія Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 8:9
Перамога 10 28 лістапада 1999 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Борнмут, Англія Стывенс МэцьюСцяг Уэльса Мэцью Стывенс 10:8
Параза 6 27 лютага 2000 Гран-пры Мальты, Валета, Мальта Доэрцй КенСцяг Ірландыі Кен Доэрці 3:9
Перамога 11 11 сакавіка 2000 Тайланд Мастэрс, Бангкок, Тайланд Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 9:5
Параза 7 9 красавіка 2000 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Абердын, Шатландыя ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 1:9
Перамога 12 1 мая 2000 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Стывенс МэцьюСцяг Уэльса Мэцью Стывенс 18:16
Параза 8 6 мая 2000 Прэм’ер-ліга, Вялікабрытанія Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 5:9
Параза 9 3 верасня 2000 Кубак чэмпіёнаў, Брайтан, Англія ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 5:7
Перамога 13 22 кастрычніка 2000 Гран-пры, Тэлфард, Англія ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 9:5
Параза 10 3 снежня 2000 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Борнмут, Англія Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 4:10
Параза 11 17 снежня 2000 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Шэньжэнь, Кітай ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 3:9
Параза 12 25 лютага 2001 Гран-пры Мальты, Валета, Мальта Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 1:7
Параза 13 19 жніўня 2001 Кубак чэмпіёнаў, Брайтан, Англія Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 4:7
Параза 14 10 лютага 2002 Мастэрс, Лондан, Англія Хантэр ПолСцяг Англіі Пол Хантэр 9:10
Перамога 14 3 сакавіка 2002 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Шанхай, Кітай Хэмйлтан ЭнтанйСцяг Англіі Энтані Хэмілтан 9:8
Перамога 15 10 сакавіка 2002 Тайланд Мастэрс, Бангкок, Тайланд Лй СтывенСцяг Англіі Стывен Лі 9:4
Перамога 16 15 снежня 2002 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія Доэрцй КенСцяг Ірландыі Кен Доэрці 10:9
Параза 15 26 студзеня 2003 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Кардыф, Уэльс Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 5:9
Перамога 17 9 лютага 2003 Мастэрс, Лондан, Англія Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 10:4
Перамога 18 5 мая 2003 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Доэрцй КенСцяг Ірландыі Кен Доэрці 18:16
Параза 16 11 мая 2003 Прэм’ер-ліга, Вялікабрытанія Фу МаркаСцяг Ганконга Марка Фу 5:9
Перамога 19 12 кастрычніка 2003 Кубак LG, Прэстан, Англія Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 9:5
Параза 17 8 мая 2005 Прэм’ер-ліга, Вялікабрытанія ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 0:6
Перамога 20 26 сакавіка 2006 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 9:8
Перамога 21 2 верасня 2006 Пот Блэк, Лондан, Англія Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 1:0
Перамога 22 4 красавіка 2010 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай Дзйн ЦзюньхуэйСцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 10:6
Перамога 23 27 чэрвеня 2010 Players Tour Championship 2010/2011 — Этап 1, Шэфілд, Англія Магуайр СтывенСцяг Шатландыі Стывен Магуайр 4:0
Параза 18 12 снежня 2010 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Тэлфард, Англія Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 9:10
Перамога 24 6 лютага 2011 German Masters, Берлін, Германія Сэлбй МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 9:7
Параза 19 24 ліпеня 2011 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Бендыга, Аўстралія Бйнэм СцюартСцяг Англіі Сцюарт Бінэм 8:9
Параза 20 11 верасня 2011 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай Сэлбй МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 9:10
Перамога 25 21 ліпеня 2013 Адкрыты чэмпіянат Ротэрдама, Ротэрдам, Нідэрланды Сэлбй МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 4:3
Параза 21 1 сакавіка 2015 Адкрыты чэмпіянат Гдыні, Гдыня, Польшча Робертсан НйлСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 0:4
Параза 22 28 сакавіка 2015 Players Championship, Бангкок, Тайланд Пэры ДжоСцяг Англіі Джо Пэры 3:4
Параза 23 2 красавіка 2017 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай Сэлбй МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 8:10
Перамога 26 26 лістапада 2017 Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі, Белфаст, Паўночная Ірландыя Янь БйнтааСцяг Кітая Янь Бінтаа 9:8
Перамога 27 4 лютага 2018 German Masters, Берлін, Германія Дот ГрэмСцяг Шатландыі Грэм Дот 9:1
Перамога 28 7 мая 2018 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 18:16

Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 2 (1 перамога, 1 параза)

[правіць | правіць зыходнік]
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 18 снежня 2009 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Кіларні, Ірландыя Дэвйс МаркСцяг Англіі Марк Дэвіс 3:6
Перамога 1 9 верасня 2017 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд УнНу ЦепчаяСцяг Тайланда Цепчая Ун-Ну 8:2

Прафесійна-аматарскія і запрашальныя снукерныя турніры: 4 (3 перамогі, 1 параза)

[правіць | правіць зыходнік]
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 1995 Pontin’s Spring Open, Прэстацін, Уэльс Эбдан ПйтэрСцяг Англіі Пітэр Эбдан 7:4
Перамога 2 14 лютага 2010 Чэлендж Фінляндыі, Турку, Фінляндыя Хал РобйнСцяг Фінляндыі Робін Хал 6:1
Перамога 3 20 мая 2012 Адкрыты чэмпіянат Аўстрыі, Вельс, Аўстрыя Коуч МэцьюСцяг Англіі Мэцью Коўч 6:5
Параза 1 21 лістапада 2015 General Cup, Ганконг Фу МаркаСцяг Ганконга Марка Фу 3:7

Турніры сярод ветэранаў: 1 (1 перамога)

[правіць | правіць зыходнік]
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 3 сакавіка 2015 Чэмпіянат свету сярод ветэранаў, Блэкпул, Англія ОБраен ФергалСцяг Ірландыі Фергал О’Браен 2:1