[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Лінія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крывая або лінія (ням.: Linie) — бесперапыннае мноства пунктаў у прасторы. Слова «бесперапыннае» азначае тое, што у лініі няма ніякага пункта, які не меў бы суседні (прычым толькі адзін ці два), адлегласць да якога бясконца мала.

Тангенс крывой

[правіць | правіць зыходнік]
Элементы кругавой крывой: Т — тангенс крывой, Б — бісектрыса, R— радыус кругавой крывой, К — даўжыня кругавой крывой, φ — вугал павароту

Тангенс крывой — у інжынернай геадэзіі — адрэзак прамой ад пачатку крывой у плане (канца крывой) да вяршыні вугла павароту трасы. Вымярэнне тангенса, бісектрысы крывой і дамера ажыццяўляецца пры геадэзічным забеспячэнні работ па праектаванню паваротаў аўтамабільных дарог і чыгунак.

Значэнне тангенса можна атрымаць з прамавугольнага трохвугольніка, вяршынямі якога з'яўляюцца пачатак крывой, вяршыня вугла павароту і цэнтр кругавой крывой: