[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Лотар Волех

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лотар Волех
ням.: Lothar Wolleh
Фатаграфія
Дата нараджэння 20 студзеня 1930(1930-01-20)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1979(1979-09-28)[1] (49 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фатограф
Вучоба
Сайт lothar-wolleh.de/english…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лотар Волех (ням.: Lothar Wolleh, 20 студзеня 1930, Берлін — 28 верасня 1979, Лондан) — нямецкі фатограф.

Лотар Волех. Аўтапартрэт перад саборам Святога Пятра. Рым, 1964

Вучыўся ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва ў Берліне (1946—1948). Арыштаваны савецкім камандаваннем па сфабрыкаваным абвінавачванні ў шпіянажы, асуджаны на 15 гадоў прымусовых работ у лагеры пад Варкутой. Пасля візіту ў Маскву канцлера Адэнаўэра ў 1956 быў разам з іншымі нямецкімі ваеннапалоннымі вызвалены, вярнуўся ў Берлін.

У 1956—1957 вучыўся ў школе фатаграфіі, графікі і моды ў Заходнім Берліне. У 1958 прайшоў у Швецыі на востраве Готланд праграму рэабілітацыі маладых людзей, ахвяр вайны, распрацаваную Сусветным саветам цэркваў. У 1959—1961 вучыўся ў Школе дызайну ў Эсэне. Да канца 1960-х гадоў працаваў у рэкламнай фатаграфіі, у асноўным — у Дзюсельдорфе.

Альбомы, каталогі

[правіць | правіць зыходнік]
  • UdSSR: Der Sowjetstaat und seine Menschen. Stuttgart: Belser, 1970 (прадмова Генрыха Бёля)
  • Lothar Wolleh: eine Wiederentdeckung: Fotografien 1959—1979. Bremen: Hauschild, 2005

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 24 жніўня 2017.
  2. Delarge J. Lothar WOLLEH // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #123741378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.